Ларыса Дзмітрыеўна Ляшэнка
Ларыса Дзмітрыеўна Ляшэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 (27) сакавіка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 2004 (90 гадоў) |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | балетмайстар, музычны педагог, паэтка, мастачка, кампазітарка, піяністка, дызайнер касцюмаў, балерына |
Узнагароды |
Ларыса Дзмітрыеўна Ляшэнка (1914 — 2004) — беларускі балетмайстар і педагог. Кіраўнік і балетмайстар народнага ансамбля песні і танца «Нёман».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў Вільнюсе ў 1914 годзе, але ў хуткім часе пераехала з сям’ёй ў горад Арол, дзе дзяўчынка скончыла школу мастацтваў і музычнае вучылішча[1].
У 1941 годзе ў час гастроляў тэатра разам з мужам і сынам трапіла ў канцлагер. А пасля заканчэння вайны пазнаёміліся з Рыгорам Шырмам, які запрасіў іх у Гродна, у ансамбль песні і танца[1].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Ларыса Дзмітрыеўна разам з Адамам Чопчыцам стала заснавальніцай славутага на ўсю краіну народнага ансамбля песні і танца «Нёман». Яна — аўтар больш за ста арыгінальных пастановак вакальна-харэаграфічных кампазіцый, матэрыял для якіх збірала ў фальклорных экспедыцыях па Прынямоння. Танцавальныя нумары, пастаўлены харэографам Ляшэнка, увайшлі у рэпертуарныя зборнікі міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі. У 1985 годзе яе творчыя працы былі выдадзеныя асобнымі кнігамі. Вялікі ўклад унёс яна ў стварэнні гродзенскай харэаграфічнай школы. Яна знаходзіла час працаваць з юнымі талентамі, многія з іх пасля сталі прафесійнымі работнікамі сцэны[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
У 2014 годзе ўнесена ў Кнігу Славы Гродна за развіццё харэаграфічнага і вакальнага мастацтва Гродзеншчыны[2]. У памяць пра яе на будынку гарадскога Дома культуры, дзе праходзілі рэпетыцыі ансамбля «Нёман», размешчана мемарыяльная дошка[1].
У адным з мікрараёнаў горада яе імем названа вуліца[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Их именами названы улицы: Лариса Ляшенко (руск.)
- ↑ ЛЯШЕНКО Лариса Дмитриевна Архівавана 17 ліпеня 2014. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ляшенко Лариса Дмитриевна (руск.)
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 25 жніўня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Балетмайстры паводле алфавіта
- Балетмайстры Беларусі
- Балетмайстры СССР
- Балетмайстры XX стагоддзя
- Музычныя педагогі Беларусі
- Музычныя педагогі СССР
- Музычныя педагогі XX стагоддзя