Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь
Выгляд
«Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.
Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокакваліфікаваным працаўнікам устаноў культуры, паліграфіі, друку, радыё і тэлебачання, іншых арганізацый, у тым ліку дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць кіраванне і рэгуляванне ў сферы культуры, а таксама пісьменнікам, паэтам, удзельнікам самадзейнай творчасці, якія працуюць у сферы культуры пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў развіцці культуры.