МАПІД (валейбольны клуб)
Мапід — беларускі валейбольны клуб з горада Мінск. З’яўляецца фарм-клубам «Будаўніка»
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каманда «МАПІД» была заснавана ў 2005 годзе на базе супрацоўнікаў будаўнічай арганізацыі. Пасля перамогі ў Першай Лізе ў першы год сваіх выступаў каманда перашла ў Вышэйшую лігу ўжо пад імем «Будаўнік», а яе дубль, пакінуўшы за сабой назву «МАПІД» і застаўся рэзервовай камандай для выхавання новага пакалення валейбалістаў.
З 2006 па 2012 год каманда «МАПІД» была ўдзельнікам Першай Лігі Чэмпіянату Рэспублікі. У сезоне 2013 каманда была заяўлена як удзельнік Вышэйшай Лігі Чэмпіянату Рэспублікі Беларусі.
З 2012 каманда «МАПІД» удзельнік Чэмпіянату Беларусі і Кубка краіны. У сезоне 2016/2017 каманда паказала свой лепшы вынік у гісторыі нацыянальных спаборніцтваў, заняўшы 5-е месца сярод камандаў Дывізіёна «А». У Кубку Беларусь 2017 года каманда заняла чацвёртае месца.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Ліга | Чэмпіянат Беларусі | Кубак | Заўвагі |
|---|---|---|---|---|
| 2012-13 | Першая ліга | |||
| 2013-14 | Першая ліга | Чэмпіён | ||
| 2014-15 | Вышэйшая ліга | Чвэрцьфінал | ||
| 2015-16 | Вышэйшая ліга | 6 | ||
| 2016-17 | Вышэйшая ліга | 5 | Чвэрцьфінал | |
| 2017-18 | Вышэйшая ліга | 7 | 4-е месца | |
| 2018-19 | Вышэйшая ліга | 9 | Чвэрцьфінал | |
| 2019-20 | Вышэйшая ліга | 6 | Кваліфікацыйны раўнд | |
| 2020-21 | Вышэйшая ліга | 7 | Чвэрцьфінал | |
| 2021-22 | Вышэйшая ліга | 8 | Чвэрцьфінал | |
| 2022-23 | Вышэйшая ліга | 6 | Кваліфікацыйны раўнд | |
| 2023-24 | Вышэйшая ліга | 10 | Кваліфікацыйны раўнд | |
| 2024-25 | Вышэйшая ліга | Першы этап |
Трэнеры
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Майсіевіч (2013—2016)
- Алег Мікановіч (2016—2018)[1]
- Уладзімір Майсіевіч (2018—2020)
- Алег Міхнюк (2020—2021)
- Аляксандр Сінгаеўскі (2021—2024)
- Алег Міхнюк (2024—2025)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт БК «Мапід Мінск» Архівавана 20 снежня 2024.
- Апісанне валеболны клуб «Мапід» на http://bvf.by/
- МАПИД — чемпион! Архівавана 4 студзеня 2025.
- Mapid Minsk