Алег Віктаравіч Мікановіч
Нарадзіўся |
7 кастрычніка 1975[1] (49 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Алег Віктаравіч Мікановіч (нар. 7 кастрычніка 1975, г. Мінск, Беларусь) — беларускі трэнер па валейболе. Майстар спорту міжнароднага класа.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў сярэднюю школу № 15 г. Мінска, па сканчэнню 3 класа перавёўся ў СШ № 118 у спартовы клас. У 9 — 11 класах вучыўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву (РВАР), на базе якога была створана юнацкая каманда Беларусі па валейболе сярод дзяцей 1975 года народжэння.
Вучыўся ў Акадэміі фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь. Падчас навучання з’ехаў гуляць за мяжу і ўзяў акадэмічны водпуск. Аднавіўся ў 2000 годзе, але падпісаўшы кантракт з «ГВК» (г. Гомель), перавёўся ў Гомельскі ўніверсітэт.
Клубная гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1993—1998 — СКА (г. Мінск)
- 1998—1999 — «Дунаферр» (г. Дунауйвараш, Венгрыя)
- 1999—2000 — «Апоэль» (Ізраіль)
- 2000—2001 — ГВК (г. Гомель)
- 2001—2002 — «Камунальнік» (г. Гродна)
- 2002—2003 — «Макабі» (г. Ход-ха-Шарон, Ізраіль)
- 2003—2005 — «Анагенезіс» (Кіпр)
- 2005—2006 — «Неа Саламіна» (г. Лімасол, Кіпр)
- 2006—2007 — «Будаўнік» (г. Мінск)
- 2007—2008 — «Металург-Бела» (г. Магілёў)
- 2008—2009 — «Заходні Буг» (г. Брэст)
- 2009—2016 — «Будаўнік» (г. Мінск)
Трэнерская гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Быў галоўнага трэнера валейбольнага коуба «МАПІД» Мінск. З 2018 па 2021 год быў трэнерам валейбольнага клуба «Кузбас» (Расія), з якім стаў чэмпіёнам Расіі (2019), уладальнікам Суперкубка Расіі (2019), бронзавым прызёрам чэмпіянату Расіі (2020) і паўфіналістам Лігі Чэмпіёнаў (2020).
Уваходзіў у склад трэнерскага штаба зборнай Беларусі і ўзначальваў зборную юнакоў U-20 (юнакі не старэйшыя за 1999 г. н.).
У маі 2021 года быў прызначыны на пасаду галоўнага трэнера валейбольнага коуба «Будаўніка» Мінск[3].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Ігракі СКА Мінск (валейбол)
- Ігракі ГВК Гомель
- Ігракі «Камунальніка» Гродна
- Ігракі «Макабі» Ход-ха-Шарон (валейбол)
- Ігракі «Будаўніка» Мінск
- Ігракі «Камунальніка» Магілёў
- Ігракі «Заходняга Буга» Брэст
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Валейбольныя трэнеры Беларусі
- Валейбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па валейболе
- Трэнеры МАПІДа (валейбол)
- Трэнеры «Будаўніка» Мінск
- Трэнеры «Кузбаса» Кемерава (валейбол)
- Трэнеры зборнай Беларусі па валейболе