МЗКЦ-6002

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МЗКЦ-6002
МЗКЦ-600203 пустыннай афарбоўкі
МЗКЦ-600203 пустыннай афарбоўкі
Вытворца МЗКЦ
Месца вытворчасці Мінск, Беларусь
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МЗКЦ-6002 на Вікісховішчы

МЗКЦ-6002 — паўнапрываднае колавае 4-восевае шасі. Вырабляецца Мінскім заводам колавых цягачоў. На базе распрацоўкі створаны тактычны аўтамабіль МЗКЦ-600203.

Шасі было распрацавана на аснове 3-восевай мадэлі МЗКЦ-6001 (прадстаўлена ў 2008 годзе[1]) і ўніфікавана з ім па вузлах і агрэгатах.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня — 9430 мм, шырыня — 2550 мм, вышыня — 3430 мм, кліранс — 370 мм (з магчымасцю рэгулявання)[2].

Па розных даных, падрыхтаваная маса ў мадыфікацыі 600203 — 17 або 18,9 т, грузападымальнасць — 17 або 15,5 т, поўная маса — 34 або 34,4 т. Дапушчальная нагрузка на першыя дзве восі — па 8 т, на заднія восі — па 9 т. Мінімальны радыус павароту — 12,8 м[3][2]. Запас ходу складае 830 км[2]. Па жаданні заказчыка кабіна можа быць умацавана бранявымі лістамі[4].

Рухавік — Caterpillar C13 (520 к. с.), каробка перадач — Allison 4500SP. Падвеска незалежная спружынная; па жаданні заказчыка можа быць заменена на пнеўматычную[2][3][4].

У мадыфікацыі 600203 кабіна 2-месцавая, адкідальная, абсталявана сістэмай кандыцыянавання і ацяплення, з люкам у даху[2]. Грузавая бартавая тэнтаваная платформа ў мадыфікацыі 600203 разлічана на перавозку да 20 чалавек, мае назіральныя вокны, вентыляцыйныя клапаны і адкідныя лаўкі[2]. Аўтамабіль абсталяваны электрычнай лябёдкай з максімальным цягавым высілкам у 88,3 кН[2].

Эксплуатанты[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Батькин спецназ ( грузовик МЗКТ-6001 ). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
  2. а б в г д е ё МЗКТ-600203. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
  3. а б Армейские автомобили семейства «6001»: МЗКТ-600103 (6х6) и МЗКТ-600203 (8х8). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
  4. а б ОАО «Минский завод колесных тягачей» (Volat): надежная и качественная техника. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
  5. United Arab Emirates orders Belarusian tactical vehicles. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]