Магамед Давудавіч Арыпгаджыеў
Выгляд
| Магамед Давудавіч Арыпгаджыеў | |
|---|---|
| |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | мужчынскі пол |
| Спецыялізацыя | бокс |
| Нарадзіўся |
23 верасня 1977 (48 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Рост | 186 см |
Магамед Давудавіч Арыпгаджыеў (23 верасня 1977, горад Каспійск, СССР) — азербайджанскі і беларускі баксёр, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 года і чэмпіянату свету 2003 года.
На Алімпійскіх гульнях 2000 прадстаўляў Азербайджан, а праз 4 гады ў Афінах выступаў за Беларусь. У фінале афінскіх Гульняў у катэгорыі да 81 кг прайграў амерыканцу Андрэ Уорду і заваяваў серабро.
У 2005 годзе перайшоў у прафесіяналы.
