Магда Юлін
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Магда Юлін | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | фігурыст |
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1894[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 снежня 1990[1][2] (96 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Fredrik Emanuel Julin[d] |
Магда Юлін, у дзявоцтве Маўрой (24 ліпеня 1894, Францыя — 21 снежня 1990, Стакгольм, Швецыя) — шведская фігурыстка, выступала ў жаночым адзіночным катанні. Чэмпіёнка Алімпіяды 1920 года.
Магда Юлін была дачкой французскага музычнага прадзюсара Эдуарда Маўроя. Сям’я пераехала ў Швецыю, калі Магдзе было сем гадоў. Яна ўдзельнічала ў чэмпіянаце свету толькі адзін раз у кар’еры, у 1913 годзе, і заняла тады шостае месца.
Калі Магда ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях 1920 года, яна была на трэцім месяцы цяжарнасці.
Акрамя Алімпіяды Юлін таксама тройчы выйгравала чэмпіянаты Швецыі і двойчы чэмпіянаты Скандынаўскіх краін.
Магда Юлін мела двух сыноў, а апошнія гады жыцця правяла ў доме састарэлых у Стакгольме.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Magda Julin // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 18940724-0820 Julin, Magda Henriette Maria // Swedish death index Праверана 6 мая 2018.
- ↑ Magda Henriette Maria, f. 1894 i Vichy, Frankrike // Swedish Census 1910 — Riksarkivet. Праверана 6 мая 2018.
- ↑ Magda Julin // (unspecified title) Праверана 5 мая 2018.
- ↑ Gravsten #3963 Sjökapten Manne Julin — Sveriges släktforskarförbund. Праверана 14 мая 2018.
- ↑ Blankett — Sveriges släktforskarförbund. Праверана 14 мая 2018.