Мадура
Мадура | |
---|---|
індан. Pulau Madura | |
Паўднёвы бераг з паветра | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 5 025,2 км² |
Насельніцтва | 3 622 763 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 720,92 чал./км² |
Размяшчэнне | |
7° пд. ш. 113° у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Яванскае мора |
Краіна | |
![]() |
Мадура (індан.: Pulau Madura) — востраў у Малайскім архіпелагу, тэрыторыя Інданезіі. Размешчаны ля паўночна-ўсходняга берага вострава Ява, аддзелены ад яго Мадурскім пралівам. Абмываецца Яванскім морам і морам Балі Ціхага акіяна.
Адміністрацыйна адносіцца да правінцыі Усходняя Ява. Найбольш буйныя гарады — Памекасан, Бангкалан, Сампанг, Суменеп — цэнтры чатырох аднайменных акругаў (кабупатэнаў), на якія разбіта тэрыторыя вострава.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |