Майкл Дэвіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Майкл Дэвіт

Майкл Дэвіт (ірл.: Mícheál Mac Dáibhéid; 25 сакавіка 1846, Стрэйд, Меё31 мая 1906, Дублін) — ірландскі рэспубліканец. З 1865 актыўна ўдзельнічаў у руху Ірландскага Рэспубліканскага Братэрства, у 1870 быў асуджаны да 15 гадоў катаргі (выпушчаны ў 1877 пад нагляд паліцыі). Выступаў за масавы рух за аграрныя пераўтварэнні, з парламенцкай і пазапарламенцкай барацьбой за нацыянальнае вызваленне. У 1879 разам з Парнелам заснаваў Зямельную лігу. З 1895 член парламента; ў 1899 у знак пратэсту супраць англа-бурскай вайны 1899-1902 дэманстратыўна склаў з сябе парламенцкія паўнамоцтвы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bernard O’Hara: Davitt: Irish Patriot and Father of the Land League, Tudor Gate Press (2009) ISBN 978-0-9801660-1-9
  • Bernard O’Hara: Michael Davitt Remembered, The Michael Davitt National Memorial Association (1984) ASIN B0019R83VG
  • D.B. Cashman and Michael Davitt, The Life of Michael Davitt and the Secret History of The Land League (1881)
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.