Перайсці да зместу

Майлуу-Суу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майлуу-Суу
кірг.: Майлуу-Суу
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
1901
Плошча
  • 120 км²
Вышыня цэнтра
1 300 м
Насельніцтва
  • 20 200 чал. (2009)[1]
Паштовыя індэксы
721100
Афіцыйны сайт
Майлуу-Суу на карце Кыргызстана
Майлуу-Суу (Кыргызстан)
Майлуу-Суу
Майлуу-Суу (Кыргызстан)
Майлуу-Суу

Майлуу-Суу (кірг.: Майлуу-Суу) — горад абласнога падпарадкавання ў Джалал-Абадскай вобласці Кыргызстана. Размешчаны за 95 км ад абласнога цэнтра Джалал-Абада і за 550 км ад Бішкека. Горад знаходзіцца ў горнай мясцовасці ў пойме ракі Майлуу-Суу на вышыні 850—1200 метраў над узроўнем мора. Адлегласць да мяжы з Узбекістанам складае 24 км. Адміністрацыйна гораду падпарадкаваны: пгт Кек-Таш, пас. Сары-Бээ, пас. Кагой, пас. Кара-Жыгач.

У 2002 годзе перайменаваны ў Майлуусуу, згодна з прынятай Жагарку Кенешам «Новай рэдакцыі арфаграфіі кыргызскай мовы» ад 28 чэрвеня 2002 года (Пастанова за № 830-11 ад 28.06.2002 г.). У чэрвені 2008 года перайменаваны назад у Майлуу-Суу, згодна з пастановай Урада Кыргызскай Рэспублікі № 567 ад 26 чэрвеня 2008 года, якая зацвердзіла новую рэдакцыю «Правілаў правапісу кыргызскай мовы», аб аднаўленні напісання населеных пунктаў краіны праз дэфіс.

Зноскі

  1. census of Kyrgyzstan 2009