Майстры старажытнай мудрасці
Майстры старажытнай мудрасцi — гэта, у адпаведнасцi з тэасофскім вучэннем, прасветленыя iндывiды, якiя дасягнулi звышчалавечай стадыi развiцця, але выбралi заставацца ва ўвасабленнi, каб дапамагчы iншым шукальнiкам iсцiны.[1] Часам тэасофы называюць iх таксама Адэптамi, Махатмамi або проста Майстрамi. Першымi, хто выкарыстоўваў гэты тэрмiн, былi тэасофы А. Блавацкая , Г. Олькат , А. Сiнэт . Яны сцвярджалi, што на працягу свайго жыцця сустракалi некаторых з Майстроў.[1][2]
А. Блавацкая папулярызавала на Захадзе канцэпцыю Майстроў. Напачатку ўсе паведамленнi пра iх сыходзiлi асабiста ад Блавацкай. Але праз некалькi год брытанскiя тэасофы Сiнэт i Х’юм прынялi ўдзел у перапісцы з двума з Адэптаў – Кутхумi i Морыям . Гэтая перапiска адбывалася з 1880 па 1885 год, i такiм чынам заяўленае iснаванне Махатмаў стала публiчным. Арыгiналы лiстоў цяпер захоўваюцца ў Брытанскай Бiблiятэцы ў Лондане i апублiкаваныя асобнай кнiгай як «Лiсты Махатмаў ».[1][3]
Паняцце пра Майстроў старажытнай мудрасцi з’яўляецца складнікам больш шырокай канцэпцыi пад назваю «Вялiкае Белае Братэрства ». Вялiкае Белае Братэрства ўлучае ў сябе не толькі ўвасобленых прасветленых iндiвiдаў (Майстроў), але i тых, хто дасягнуў узнясення, то бок вызвалення ад неабходнасцi пераўвасабляцца, i цяпер перабывае на вышэйшых планах быцця (Узнесеныя Валадары).[4][5]
Зноскі
- ↑ а б в Melton, J. Gordon. "Masters [Майстры]". Encyclopedia of Occultism and Parapsychology [Энцыклапедыя акультызму i парапсiхалогii](англ.). Gale Group, Inc. p. 986. ISBN 0-8103-8570-8.
- ↑ Greer, John Michael (2003). "Masters [Майстры]". The new encyclopedia of the occult [Новая энцыклапедыя акультнага](англ.). Llewellyn Worldwide. p. 378. ISBN 1567183360.
- ↑ Melton, J. Gordon. "Mahatma Letters [Лiсты Махатмаў]". Encyclopedia of Occultism and Parapsychology [Энцыклапедыя акультызму i парапсiхалогii](англ.). Gale Group, Inc. p. 968. ISBN 0-8103-8570-8.
- ↑ Белое Братство — Энциклопедия Агни Йоги (руск.). agniyoga.roerich.info. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2021.
- ↑ Ervast, Pekka (1905). Salatieteilijan_sanakirja [Слоўнiк тэасофа] (PDF)(фін.). Teosofinen Kirjakauppa ja Kustannusliike. p. 55. Архівавана з арыгінала (PDF) 2022-02-23.