Максім Міхайлавіч Вылегжанін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Максім Міхайлавіч Вылегжанін
Maxim Vylegzhanin March 2013.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Грамадзянства
Спецыялізацыя лыжныя гонкі
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1982(1982-10-18) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Рост 174 см
Вага 68 кг
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Максім Міхайлавіч Вылегжанін (нар. 18 кастрычніка 1982, сяло Шаркан, Удмурцкая АССР) — заслужаны майстар спорту Расіі (лыжныя гонкі), трохразовы віцэ-чэмпіён свету, пераможца зімовай Універсіяды 2007, шматразовы чэмпіён Расіі. Трохразовы віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 у эстафеце, камандным спрынце і лыжным марафоне.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Максім Вылегжанін з’яўляецца трохразовым віцэ-чэмпіёнам свету ў індывідуальных гонках: 2009 года ў мас-старце на 50 км вольным стылем, 2011 года ў дуатлоне на дыстанцыі 30 км і ў мас-старце на 50 км вольным стылем.

Пераможца Сусветнай Універсіяды (2007) на дыстанцыі 30 км вольным стылем, бронзавы прызёр у гонцы пераследу на 15 км.

З’яўляўся членам алімпійскай зборнай каманды Расіі на Алімпіядзе ў Ванкуверы. Лепшы вынік — 8 месца ў гонцы на 50 км.

Трохразовы чэмпіён Расіі на дыстанцыях 30 км (дуатлон, 2007) і 50 км (2007 — мас-старт класічным стылем, 2008 — мас-старт вольным стылем).

На рахунку Максіма Вылегжаніна дзве перамогі на этапах Кубка свету на дыстанцыі 30 км вольным стылем ў сезоне 2010/2011 і на дыстанцыі 15 кіламетраў класічным стылем на этапе «Тур дэ скі» ў Аберхофе ў сезоне 2012—2013.

9 лютага 2014 года на Алімпійскіх гульнях у Сочы заняў 4 месца ў скіятлоне (15 км класічным стылем + 15 км каньковым ходам), саступіўшы на фінішы нарвежскаму спартсмену Мартыну Сундбю.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]