Максім Максімавіч Слюсар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Максім Слюсар)
Футбол
Максім Слюсар
Поўнае імя Максім Максімавіч Слюсар
Нарадзіўся 1 ліпеня 1997(1997-07-01)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 176 см
Вага 65 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2010—2012 Украіна Зара (Луганск)
2013 Украіна Металург (Данецк)
2013 Украіна Зара (Луганск)
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2015 Украіна Зара (Луганск) 0 (0)
2017—2021 Беларусь Славія (Мазыр) 109 (29)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Украіна Украіна (да 17) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 снежня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 снежня 2017

Максім Слюсар (нар. 1 ліпеня 1997, Луганск) — украінскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец луганскай «Зары». У юнацкім узросце паўгода выступаў за данецкі «Металург», пазней вярнуўся ў родны клуб, дзе стаў гуляць за моладзевы склад. У снежні 2015 года разам з шэрага іншых ігракоў «Зары» быў выключаны з клуба па падазрэнні ва ўдзеле ў дагаварных матчах[2].

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Славія» з Мазыра[3] і ў выніку стаў іграком каманды. Пачаў сезон адным з асноўных нападнікаў мазыран, спачатку выхадзіў у стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і неўзабаве Слюсар пакінуў мазырскі клуб[4]. Аднак, у пачатку 2018 года, атрымаўшы статус нелегіянера ў Беларусі, зноў далучыўся да «Славіі». У сезоне 2018 дапамог мазырскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу, сам з 13 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У 2019—2021 гадах выступаў за «Славію» ў Вышэйшай лізе, дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, у 2021 годзе стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкую зборную Украіны.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі