Мак’юментары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мак’юментары (англ.: mockumentary) — тэлевізійны і кінематаграфічны жанр, які паказвае выдуманыя падзеі, але прадстаўлены ў выглядзе дакументальнага фільма[1].

Гэтыя пастаноўкі часта выкарыстоўваюцца для аналізу або каментавання бягучых падзей і праблем з дапамогай выдуманай абстаноўкі або для пародыі самай дакументальнай формы[2].

У адрозненне ад псеўдадакументальнага фільма, мак’юментары заўсёды задуманы як сатыра або гумар.

У беларускім сучасным мастацтве прыклады мак’юментары найчасцей сустракаюцца ў выглядзе кароткаметражных стужак на фестывалях незалежнага кіно. Найчасцей яно прымяняецца да кінаэксперыментаў, але ў астатніх відах мастацтва яго можна разглядаць як сінонім містыфікацыі[3].

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. the definition of mockumentary. Dictionary.com. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2017. Праверана 3 сакавіка 2023.
  2. Campbell, Miranda (2007). "The mocking mockumentary and the ethics of irony" (PDF). Taboo: The Journal of Culture and Education. 11 (1): 53–62. Архівавана з арыгінала (PDF) 2011-07-26. Праверана 2010-07-26.
  3. Нам патрэбны міфы. Звязда. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2022. Праверана 3 сакавіка 2024.