Пачатковая школа Эбат (тэлесерыял)
Выгляд
| Пачатковая школа Эбат | |
|---|---|
| Жанр | тэлекамедыя[d] |
| Стваральнік | Квінта Брансан[d] |
| У ролях | |
| Краіна | |
| Мова | англійская |
| Колькасць сезонаў | 5 |
| Колькасць серый | 93 |
| Вытворчасць | |
| Студыя | 20th Television[d] і Warner Bros. Television Studios[d] |
| Трансляцыя | |
| Тэлеканал | ABC (тэлеканал) |
| На экранах | 7 снежня 2021 |
| Спасылкі | |
| abc.com/shows/abb… (англ.) | |
| IMDb | ID 14218830 |
«Пачатко́вая шко́ла Эбат» (англ.: Abbott Elementary) — амерыканскі сіткам у жанры мак’юментары, прэм’ера якога адбылася 7 снежня 2021 года на амерыканскім тэлеканале ABC.
Серыял быў высока ацэнены крытыкамі. Ён быў намінаваны на 15 прэмій Эмі, чатыры з якіх выйграў[3]. «Пачатковая школа Эбат» таксама выйграла тры прэміі «Залаты глобус» і прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША[4][5]. Амерыканскі інстытут кінамастацтва некалькі разоў выбіраў серыял у дзясятку найлепшых тэлевізійных праграм года[6].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Некалькі самаадданых настаўнікаў працуюць у адной з найгоршых дзяржаўных школ Філадэльфіі. Нягледзячы на недастатковае фінансаванне школы, выкладчыкі спрабуюць дапамагчы дзецям дабіцца поспеху ў жыцці.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 6 Series Cast // Abbott Elementary (TV Series 2021– ) - Full Cast & Crew - IMDb
- ↑ Series Cast // Abbott Elementary (2021– )Full Cast & Crew
- ↑ Abbott Elementary. Emmys.com. Academy of Television Arts & Sciences. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2022. Праверана 12 ліпеня 2022.
- ↑ Nordyke, Kimberly. Golden Globes: Full List of Winners. The Hollywood Reporter (10 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2023. Праверана 11 студзеня 2023.
- ↑ SAG Awards 2023: 'Everything Everywhere All at Once' Dominates, 'Abbott Elementary' and 'The White Lotus' Win Top TV Prizes. Variety (26 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2023. Праверана 1 сакавіка 2023.
- ↑ AFI AWARDS Event Honors the Year’s Best Motion Pictures and Television Programs. Амерыканскі інстытут кінамастацтва. Праверана 3 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)
- Abbott Elementary на сайце «Internet Movie Database» (англ.)