Малакавоз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малакавоз у Беларусі
Малакавоз у Расіі
Малакавоз на паштовай марцы

Малакавоз (скарачэнне ад [малако] + [вазіць] — тып адмысловай тэхнікі, разнавіднасць аўтамабіля-цыстэрны ці прычэпа, прызначанага для перавозкі малака. Цеплаізаляцыя цыстэрны дазваляе транспартаваць малако на працягу 10 гадзін пры тэмпературы паветра да +35 градусаў. Кузаў малакавоза выканан у выглядзе цыстэрны ці бункера, вырабленых з нержавеючай сталі. У СССР з-за недастатковага ўзроўню прамысловай вытворчасці аўтацыстэрны для перавозкі малака вырабляліся з алюміневых сплаваў. Праблема алюміневых сплаваў у тым, што яны не адказваюць асноўным патрабаванням, прад'яўляемым да перавозкі харчовых прадуктаў, асноўная прычына -- акісленне. Адзіны матэрыял, які пры кантакце з харчовымі прадуктамі не акісляецца --нержавеючая сталь.

Разнавіднасці малакавозаў[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначны вагон-малакавоз

Існуюць малакавозы, выкананыя на базе аўтамабіляў, прычэпаў і паўпрычэпаў. Таксама існуюць вагоны-малакавозы.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Малакавозы прымяняюцца для збору малака малаказборшчыкамі для малаказаводаў.

Вядомыя кіроўцы малакавозамі[правіць | правіць зыходнік]

Каля 20 гадоў працаваў кіроўцам малакавоза вядомы савецкі акцёр Аляксей Катышаў  (руск.)[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]