Малачай глянцавіты[1][2] (Euphorbia lucida) — від травяністых раслін сямейства Малачайныя (Euphorbiaceae), распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропе і на ўсход да заходняй Сібіры і Цэнтральнай Азіі.
Шматгадовая расліна 30-150 см даўжынёй. Расліна голая. Лісце эліптычна-ланцэтнае, даўгавата-ланцэтнае або ланцэтнае, на сясплодных пазухавых парастках нярэдка лінейна-ланцэтнае, з круглявым аснаваннем, цэльнакрайняе, танкаватае, пад канец вегетацыі скурыстае, зверху глянцавітае[2].