Малы Юган

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Малы Юган — рака ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, правы прыток ракі Вялікі Юган (басейн Обі). Даўжыня 521 км, плошча басейна 10200 км². Цячэ па Васюганскіх балотах, рэчышча звілістае. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Разводдзе з мая па ліпень, у верасні — кастрычніку бываюць дажджавыя паводкі. Сярэдні расход у 166 км ад вусця каля 60 м³/ сек. Замярзае ў кастрычніку, раскрываецца ў канцы красавіка — маі.