Об

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Об
руск. Обь
Об каля Барнаула
Об каля Барнаула
Характарыстыка
Даўжыня 3650 (5410) км
Басейн 2 990 тыс. км²
Расход вады 12,3 тыс. м³/с (Салехард)
Вадацёк
Выток зліццё рэк: Бія і Катунь
 • Каардынаты 52°25′56″ пн. ш. 84°59′07″ у. д.HGЯO
Вусце Карскае мора
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 66°22′49″ пн. ш. 71°46′43″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Карскае мора

Краіна
Код у ДВР 13010200312115200000019, 14010100112115300000010 і 13010500112115200000019
Карта басейну Оба (з Іртышом)
Карта басейну Оба (з Іртышом)
physical
Об
Об
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Об (руск.: Обь ад іранскага об — вада) — рака ў Заходняй Сібіры, у Расіі.

Даўжыня 3650 км (ад вытоку ракі Катунь 4338 км, ад вытоку ракі Іртыш 5410 км, вадазбор 2990 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 12,7 тыс. м³/сек.

Вадазбор[правіць | правіць зыходнік]

Утвараецца ад сутокаў рэк Бія і Катунь на Алтаі. Цячэ па Заходне-Сібірскай раўніне ў шырокай даліне, якая паступова расшыраецца ад 5—10 км каля горада Барнаул да 50—60 км ніжэй упадзення ракі Іртыш. Пойма Обі парэзана рукавамі, пратокамі і азёрамі. Упадае ў Обскую губу Карскага мора, утварае дэльту (плошча больш 4000 км²), дзе вылучаюцца рукавы: Хаманельская Об (левы) і Надымская Об (правы).

Галоўныя прытокі: Том, Чулым, Кець, Тым, Вах (справа), Васюган, Вялікі Юган, Іртыш, Паўночная Сосьва, Вялікі Салым (злева). Сярод прытокаў: Чая, Касмала.

Водны і лядовы рэжым[правіць | правіць зыходнік]

Гідрограф Обі (Салехард)

Веснавое разводдзе, летне-асеннія паводкі, зімовая межань. Ледастаў ў вярхоўях ад лістапада да красавіка, у ніжнім цячэнні ад кастрычніка да мая—чэрвеня. Сярэдні расход вады каля горада Салехард 12,5 тыс. м³/с, маскімальны 42,8 тыс.м³/с, мінімальны — 1,65 тыс. м³/с. Цвёрды сцёк 16 млн.тон.

Гаспадарчае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Рыбны промысел пераважна ў ніжнім цячэнні. Новасібірская ГЭС і Новасібірскае вадасховішча. Суднаходная. У басейне Обі здабыча нафты і газу (Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя), каменнага вугалю (Кузнецкі вугальны басейн). На Обі гарады Барнаул, Камень-на-Обі, Новасібірск, Калпашава, Стражавой, Ніжнявартаўск, Сургут, Нефцеюганск, Лабытнангі, Салехард. На левым беразе, у сярэднім цячэнні — Юганскі запаведнік.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]