Манаграфія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Манагра́фія (ад грэч.: μονοσ — «адзін, адзіны» і γραφειν — «пісаць») — навуковая праца ў выглядзе кнігі з паглыбленым вывучэннем адной тэмы ці некалькіх цесна звязаных паміж сабой тэм. Манаграфія адносіцца да жанраў навуковай прозы. У манаграфіі абагульняецца і аналізуецца літаратура па доследных тэмах, і высоўваюцца, як правіла, новыя гіпотэзы, тэорыі, канцэпцыі, спрыяльныя развіццю навукі. Манаграфія звычайна суправаджаецца шырокімі бібліяграфічнымі спісамі, заўвагамі і г.д. Часам можна сустрэць некарэктную інтэрпрэтацыю слова «манаграфія» — «піша адзін чалавек», хоць яе стваральнікамі могуць быць як адзін аўтар, так і цэлы калектыў, а само слова азначае спецыфіку разгляданай у ёй праблематыкі, яе адносна вузкую накіраванасць.

Пры абароне навуковай ступені манаграфія можа быць прадстаўлена ў якасці дысертацыі.

У бібліятэчнай навуцы тэрмін «манаграфія» пазначае любую несерыйную публікацыю, якая складаецца з аднаго ці некалькіх тамоў (абмежаванай іх колькасці). Менавіта гэта адрознівае яе ад серыйных публікацый, такіх як газеты ці часопісы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Антонова С.Г., Васильев В.И., Жарков И.А., Коланькова О.В., Ленский Б.В., Рябинина Н.З., Соловьев В.И. Гл 2. Научные издания // Редакторская подготовка изданий: Учебник / Под общ. ред. Антоновой С.Г., д.ф.н.. — М.: Издательство МГУП, 2002.