Перайсці да зместу

Навуковы стыль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Навуковы стыль — функцыянальны стыль маўлення літаратурнай мовы, які мае шэраг агульных рыс, якія праяўляюцца незалежна ад характару пэўных навук (натуральных, дакладных, гуманітарных) і адрозненняў паміж жанрамі выказвання (манаграфія, артыкул, даклад, падручнік, курсавая праца і г. д.), што дае магчымасць казаць пра спецыфіку стылю ў цэлым. Разам з тым цалкам натуральна, што, напрыклад, тэксты па фізіцы, хіміі, матэматыцы прыкметна адрозніваюцца па характары выкладання ад тэкстаў па філалогіі ці гісторыі.

Навуковы стыль характарызуецца лагічнай паслядоўнасцю выкладання, упарадкаванай сістэмай сувязі паміж часткамі выказвання, імкненнем аўтараў да дакладнасці, сцісласць, адназначнасці пры захаванні насычанасці зместу.

  • Лагічнасць - гэта наяўнасць сэнсавых сувязяў паміж паслядоўнымі адзінкамі (блокамі) тэксту.
  • Паслядоўнасцю валодае толькі такі тэкст, у якім высновы вынікаюць са зместу, яны несупярэчлівыя, тэкст разбіты на асобныя сэнсавыя адрэзкі, якія адлюстроўваюць рух думкі ад прыватнага да агульнага або ад агульнага да прыватнага.
  • Яснасць, як якасць навуковага маўлення, прадугледжвае зразумеласць, даступнасць.

Па ступені даступнасці навуковыя, навукова-навучальныя і навукова-папулярныя тэксты адрозніваюцца па матэрыяле.