Манаполія (гульня)
Манаполія | |
---|---|
| |
Гульцоў | 2—8 |
Узрост | Ад 8 гадоў |
Падрыхтоўка | 2—5 хвілін |
Працягласць | 1-3 гадзіны |
Стратэгія | узбагачэнне за кошт набыцця, арэнды і продажу нерухомасці |
Выпадковасць | кіданне касцей і выцягванне картак |
Уменні | гандаль |
Краіна | ЗША |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Манаполія» — амерыканская шматкарыстальніцкая настольная гульня ў гандаль нерухомасцю, прыдуманая ў сакавіку 1933 года інжынерам Чарльзам Дэраў.
7 сакавіка 1933 года Чарльз Дэраў з нямецкага прадмесця на паўночны захад ад Філадэльфіі (штат Пенсільванія) выразаў для прадпрымальніцкай гульні дамы і гасцініцы з кавалкаў дрэва, а фішкі — з бранзалета жонкі[1]. Затым ён замовіў у друкара 5000 набораў гульні, якія імкліва прадаў праз універсальную краму ў Філадэльфіі[2]. У 1934 годзе Дэраў прапанаваў аўтарскае права на гульню братам Паркерам, якія былі вядучымі вытворцамі гульняў у ЗША. У 1935 годзе браты Паркеры набылі правы на гульню і выпусцілі яе шматтысячным тыражом 5 лістапада, што зрабіла Чарльза Паркера мільянерам. У 1936 годзе яе пачалі пастаўляць за мяжу[1]. У выніку гульня стала найбольш прадаванай у ЗША і краінах Заходняй Еўропы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Даты, падзеі, людзі // Звязда : газета. — 7 сакавіка 2014. — № 43 (27653). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Чарлз Дароў. Манаполія: гульня братоў Паркераў у гандаль нерухомасцю [буклет] = Monopoly: Parker Brothers Real Estate Trading Game. — 11-е выд. — Род-Айленд: Браты Гасэнфэльды, 1996. — 8 с. — (0009-I-Rev 2).