Манетарная палітыка
Матета́рная палі́тыка — сукупнасць мер Нацыянальнага банка, напраўленных на змяненне грашовай масы ў абарачэнні, аб'ёму крэдытаў, узроўню працэнтных ставак і іншых паказчыкаў грашовага абарачэння і крэдыту.
Інструменты
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі інструментамі матетарнай палітыкі НБ РБ з'яўляюцца:
- устаноўка нормы абавязковага банкаўскага рэзервавання (якую частку сваіх сродкаў камерцыйныя банкі абавязаны захоўваць ў Нацыянальным банку);
- рэгуляванне стаўкі рэфінансавання (пад які працент Нацыянальны Банк дае крэдыт іншым банкам);
- аперацыі на адчыненым рынку (набыццё і продаж дзяржаўных каштоўных папер: аблігацый, каштоўных папер Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь…)
- валютныя інтервенціі (набыццё і продаж Нацыянальным банкам замежнай валюты на валютным рынку (ААТ “БВФБ”) для ўздзеяння на курс беларускага рубля і на сумарнае прапанову грошаў)
Усталёўвая памер рэзерву, Нацыянальны Банк рэгуліруе грашовыя патокі. Так пры павялячэнні абавязковага рэзерву змяншаюцца актывы банкаў, і яны вымушаны павялічвать праценты, пад якія яны выдаюць крэдыты арганізацыям і прыватным асобам. Звычайна норма банкаўскага рэзерву павышаецца для падтрымкі ліквіднасці банкаўскай сістемы ва ўмовах эканамічнага крызісу (страхаўка на выпадак, калі вялікая колькасць ўкладчыкаў адначасова пойдуць забіраць свае грошы з банку)
Мэты
[правіць | правіць зыходнік]Мэты манетарнай палітыкі:
- Вялікі узровень занятасці
- Эканамічны рост
- Стабільнасць цэн
- Стабільнасць працэнтных ставак
- Стабільнасць фінансавых рынкаў
- Стабільнасць валютных рынкаў
Звычайна манетарная (або грашова-крэдытная палітыка) Нацыянальны Банк напраўлена на дасягненне і захаванне фінансавай стабільнасці, у першую чаргу ўмацаванне курса нацыянальня валюты і забяспячэнне ўстойлівага плацёжнага балансу дзяржавы.
Сведкі
[правіць | правіць зыходнік]Прыватны пераклад з рускай интэрвікі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Нацыянальны банк
- Цэнтральны банк
- Стаўка рэфінансавання
- Банкаўскі мультыплікатар
- Норма абавязковых рэзерваў
- Фінансавая палітыка дзяржавы