Перайсці да зместу

Банк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Банк (ад італ.: banco — лаўка, стол, на якіх мянялы раскладвалі манеты) — фінансава-крэдытны інстытут, асноўнай функцыяй якога з'яўляецца аказанне фінансавых паслуг юрыдычным і фізічным асобам.

1970

Адрозніваюць:

Часам вылучаюць:

  • «Рытэйлавы банк» («Раздробны банк») — арыентаваны на працу з прыватнымі асобамі.
  • «Кэпціўны банк» («Кішэнны банк») — даччыны банк буйнай прамысловай ці банкаўскай структуры, асноўным прызначэннем якога з'яўляецца абслугоўванне аперацый матчынай кампаніі.

Функцыі банкаў

[правіць | правіць зыходнік]
  • Гістарычна першай функцыяй банкаў было бяспечнае захоўванне грошай кліентаў.
  • Так як у банка ёсць шмат кліентаў, якія захоўваюць у ім свае грошы, то банк становіцца здольны пераводзіць грошы ад аднаго з іх іншаму шляхам змены запісаў у банкаўскіх рахунках (безнаяўныя разлікі). Безнаяўныя разлікі магчымыя і паміж кліентамі розных банкаў дзякуючы сістэме карэспандэнцкіх рахункаў.
  • Банкі выдаюць крэдыты. Пры гэтым фактычна ствараецца дадатковая грашовая маса (гл. Банкаўскі мультыплікатар).

Прыбыткі банка

[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што асноўнай крыніцай прыбыткаў банка з'яўляецца прыбытак, які атрымліваецца ад розніцы паміж працэнтамі па укладах у банку (дэпазітам) і працэнтамі па крэдытам.

Дадаткова банкі зарабляюць камісійныя на канвертаванні валют, паслугах па правядзенні плацяжоў, здачы ў арэнду банкаўскіх сейфаў для захоўвання каштоўнасцяў, іншых дадатковых паслугах.

Меней вядома пра сеньаражны прыбытак, які для некаторых прыватных банкаў, напрыклад, для групы банкаў Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША ці для Банка Англіі, значна пераўзыходзіць любыя іншыя віды прыбытку.

Расходы банка

[правіць | правіць зыходнік]

Кожная камерцыйная арганізацыя мае як прыбыткі так і расходы, банкі не з'яўляюцца выключэннем. Расходы банка можна падзяліць на абавязацельствы перад фундатарамі, падаткі, расходы на бягучую дзейнасць і развіццё, расходы на выплату бонусаў і дывідэндаў, а таксама расходы на стварэнне рэзерваў на магчымыя страты.

Выкарыстанне на патрэбы банка грошай фундатараў можна разглядаць як узяцце банкам крэдыту ў гэтых фундатараў. Сістэматычнае выкарыстанне падобнага крэдыту вядзе да павелічэння ўнутранага доўгу банка, і можа прыводзіць да дэфолту крэдытнай арганізацыі.

Прававое рэгуляванне банкаўскай дзейнасці

[правіць | правіць зыходнік]

Аперацыі крэдытнай арганізацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Да банкаўскіх аперацый адносяцца:

  • прыцягненне грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб ва ўклады і дэпазіты (да запатрабавання і на вызначаны тэрмін);
  • размяшчэнне прыцягнутых сродкаў ад свайго імя і за свой рахунак;
  • адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных і юрыдычных асоб;
  • ажыццяўленне разлікаў па даручэнні фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-карэспандэнтаў, па іх банкаўскіх рахунках;
  • інкасацыя грашовых сродкаў, вэксаляў, плацежных і разліковых дакументаў і касавае абслугоўванне фізічных і юрыдычных асоб;
  • купля-продаж замежнай валюты ў наяўнай і безнаяўнай форме;
  • прыцягненне ва укладах і размяшчэнне каштоўных металаў;
  • выдача банкаўскіх гарантый;
  • ажыццяўленне пераводаў грашовых сродкаў па даручэнні фізічных асоб без адкрыцця банкаўскіх рахункаў (за выключэннем паштовых пераводаў).

Крэдытная арганізацыя, акрамя пералічаных, мае права ажыццяўляць наступныя аперацыі:

  • выдачу паручыцельстваў за трэціх асоб, якія прадугледжваюць выкананне абавязацельстваў у грашовай форме;
  • набыццё права патрабавання ад трэціх асоб выканання абавязацельстваў у грашовай форме;
  • давернае кіраванне грашовымі сродкамі і іншай маёмасцю па дагаворы з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі;
  • ажыццяўленне аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі ў адпаведнасці з заканадаўствам;
  • здаванне ў арэнду фізічным і юрыдычным асобам спецыяльных памяшканняў або сейфаў для захоўвання дакументаў і каштоўнасцяў, якія знаходзяцца ў іх;
  • лізінгавыя аперацыі;
  • аказанне кансультацыйных і інфармацыйных паслуг.
Аддзяленне National Westminster Bank у Ліверпулі

Крэдытная арганізацыя мае права ажыццяўляць іншыя аперацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Банкі, якія выдаюць крэдыты, могуць ствараць грошы. Працэс стварэння грошай завецца крэдытным пашырэннем ці крэдытнай мультыплікацыяй (глядзі артыкул Банкаўскі мультыплікатар)

Банкаўская тайна

[правіць | правіць зыходнік]

Усе служачыя крэдытнай арганізацыі абавязаны захоўваць тайну пра аперацыі, рахункі і уклады яе кліентаў і карэспандэнтаў, а таксама пра іншыя звесткі, якія ўстанаўліваюцца крэдытнай арганізацыяй, калі гэта не супярэчыць закону.

Найбуйнейшыя банкі свету

[правіць | правіць зыходнік]

10 найбуйнейшых банкаў па кансалідаваных актывах

[правіць | правіць зыходнік]

Даныя па балансах па стане на 3 сакавіка 2010.[1]

ПазіцыяКраінаКампаніяКансалідаваныя актывы
(млрд дол. ЗША)
1Сцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяRoyal Bank of Scotland3 483
2Сцяг Германіі ГерманіяDeutsche Bank3 068
3Сцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяBarclays2 971
4Сцяг Францыі ФранцыяBNP Paribas2 891
5Сцяг Францыі ФранцыяCrédit Agricole2 303
6Сцяг Швейцарыі ШвейцарыяUBS1 881
7Сцяг ЗША ЗШАJPMorgan Chase1 746
8Сцяг Францыі ФранцыяSociété Générale1 574
9Сцяг Японіі ЯпоніяThe Bank of Tokyo-Mitsubishi UFJ1 494
10Сцяг ЗША ЗШАBank of America1 471

Даныя на 31 снежня 2010 у доларах ЗША.[2]

ПазіцыяКраінаКампаніяРыначнаякапіталізацыя
(млрд дол. ЗША)
1Сцяг Кітая КітайIndustrial and Commercial Bank of China233,69
2Сцяг Кітая КітайChina Construction Bank225,89
3Сцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяHSBC184,98
4Сцяг ЗША ЗШАWells Fargo164,84
5Сцяг ЗША ЗШАJPMorgan Chase163,31
6Сцяг Кітая КітайBank of China142,64
7Сцяг ЗША ЗШАCitigroup140,30
8Сцяг Кітая КітайAgricultural Bank of China135,26
9Сцяг ЗША ЗШАBank of America133,38
10Сцяг Бразіліі БразіліяItaú Unibanco94,45

Дадзеныя ў доларах ЗША на 2006 год

ПазіцыяКраінаКампаніяПрыбытак
(млрд дол. ЗША)
1Сцяг ЗША ЗШАCitigroup22.13
2Сцяг ЗША ЗШАBank of America21.13
3Сцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяHSBC14.55
4Сцяг ЗША ЗШАJP Morgan Chase14.44
5Сцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяRoyal Bank of Scotland12.1
6Сцяг Швейцарыі ШвейцарыяUBS9.79
7Сцяг ЗША ЗШАGoldman Sachs9.34
8Сцяг ЗША ЗШАWells Fargo8.48
9Сцяг ЗША ЗШАWachovia7.79
10Сцяг ЗША ЗШАMorgan Stanley7.45

Зноскі

  1. Bankersalmanac.com — Top 50 Banks in the World
  2. The World's 30 largest banks by market capitalization (December 31, 2010)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2011. Праверана 17 жніўня 2011.
Лагатып Вікіслоўнікі
Лагатып Вікіслоўнікі