Мантанскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мантанскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Montana State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Montana State University
Заснаваны 1893
Тып даследчы ўніверсітэт
Студэнты 16 218[2]
Размяшчэнне Бозман, Мантана, ЗША
Сайт montana.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы[1]

Мантанскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Montana State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Бозман у штаце Мантана, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта буйнейшы ўніверсітэт штата. Універсітэт прапануе ступень бакалаўра па 60 спецыяльнасцях, ступень магістра па 68 спецыяльнасцях і доктарскую ступень па 35 спецыяльнасцях. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з ыельмі высокай даследчай актыўнасцю. Кампус універсітэта плошчай 470 га з'яўляецца самым вялікім у штаце, ён размешчаны на вышыні 1500 метраў над узроўнем мора.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж сельскай гаспадаркі
  • Каледж мастацтваў і архітэктуры
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі, здароўя і развіцця чалавека
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж літаратур і навукі
  • Каледж медсястрынства

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://commons.wikimedia.org/wiki/Category:Montana_State_University_Bozeman