Мантанскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мантанскі ўніверсітэт
англ.: University of Montana
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Montana
Заснаваны 1893
Тып даследчы ўніверсітэт
Студэнты 9 808[1] і 10 106[2]
Размяшчэнне Місула, Мантана, ЗША
Сайт umt.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мантанскі ўніверсітэт (англ.: University of Montana) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Місула ў штаце Мантана, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Мантанскі ўніверсітэт з'яўляецца флагманскай установай аднайменнай універсітэцкай сістэмы і яе другой па велічыні ўстановай. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Універсітэт займае 17-е месца ў ЗША і пятае сярод дзяржаўных універсітэтаў па выпуску стыпендыятаў Родса, у яго 11 стыпендыятаў Трумэна, 14 стыпендыятаў Голдуотэра і 40 стыпендыятаў Удала. Адзін з выпускнікоў, Гаральд Юры, стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж мастацтваў і медыяў
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі
  • Каледж лясной гаспадаркі
  • Каледж здароўя
  • Каледж сацыяльна-гуманітарных навук
  • Школа права

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]