Нобелеўская прэмія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Альфрэд Нобель

Нобелеўская прэмія (шведск.: Nobelpriset), адна з найбольш прэстыжных узнагародаў, якая ўручаецца штогод за найбольш значныя дасягненні ў навуцы і тэхніцы, культуры, грамадскай дзейнасці, устаноўленная апошняй воляй заснавальніка - Альфрэда Нобеля.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першае цырыманіяльнае ўручэнне гэтай прэміі адбылося ў Каралеўскай Акадэміі Музыкі ў Стакгольме ў 1901 г. Нобелеўскую прэмію міру атрымаў Жан Анры Дзюнан, заснавальнік Чырвонага Крыжа і Фрэдэрык Пасі. Пачынаючы з 1902 г. Узнагароды афіцыйна ўручаюцца каралём Швецыі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кожны з пераможцаў атрымлівае залаты медаль і дыплом павагі. Нобелеўская прэмія таксама ўключае фінансавы аспект. Лаўрэат атрымлівае суму грошай, якая ў цяперашні час складае 10 млн. шведскіх крон[1], з мэтай каб лаўрэат змог працягнуць сваё навучанне або працу, без неабходнасці садзейнічання фонду.

Кожны год, з 1901 г. Нобелеўская Прэмія прысуджаецца ў наступных абласцях:

  • Нобелеўская прэмія міру, прысуджаецца Нарвежскім Нобелеўскім камітэтам[2], за «працы на брацтва паміж народамі, ліквідацыю або скарачэнне рэгулярных войскаў, уклад у развіццё існавання мірнага грамадства і інш.»

З 1968 г. Банкам Швецыі ўстаноўлена Нобелеўская прэмія па эканоміцы, імя Альфрэда Нобеля.

Намінацыя і выбар[правіць | правіць зыходнік]

Konserthuset (Стакгольм)
Oslo rådhus (Осла)

У параўнанні з іншымі ўзнагародамі, намінацыя на Нобелеўскую прэмію, а затым працэс выбару з'яўляецца доўгім і строгім. З-за гэтага прэмія стала самай прэстыжнай у свеце.

Так напрыклад, правілы Нобелеўскага фонду гавораць, што Нобелеўская прэмія міру можа прызначацца толькі наступным асобам:

Члены парламента і мясцовых урадаў, члены міжнародных судоў, рэктары універсітэтаў, прафесары гуманітарных навук, гісторыі, філасофіі, права і тэалогіі, дырэктары навукова-даследчых інстытутаў міру і інстытутаў вонкавай палітыкі, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру і г.д.

Аналагічныя патрабаванні распаўсюджваюцца на іншыя вобласці.

Крайні тэрмін для вызначэння кандыдатур з'яўляецца 31 студзеня.

У адрозненне ад іншых прэмій, кандыдатуры на атрыманне Нобелеўскай прэміі, не вядомы грамадству на працягу 50 гадоў. Пасля заканчэння апошняга тэрміна, Камітэт праводзіць свае паседжанні і адбірае каля 200 кандыдатаў.

Гэты спіс накіроўваецца выбранным экспертам, якія выбіраюць толькі 15 чалавек. Камітэт накіроўвае свае рэкамендацыі, у залежнасці ад выгляду ўзнагарод у Акадэмію або адпаведны інстытут, члены якога галасаваннем выбіраюць пераможцаў.

Працэс выбару лаўрэатаў трохі адрозніваецца ў залежнасці ад дысцыпліны. Так, напрыклад, Нобелеўская прэмія ў вобласці літаратуры рэдка прысуджаецца групе людзей, у адрознінне ад прэмій у іншых абласцях.

Пасмяротная намінацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасмяротныя ўзнагароды, не дапушчаюцца. Гэта выклікае ў навуковым грамадстве бурную хвалю крытыкі. У двух выпадках прэмія была прысуджана пасмяротна, калі патэнцыйныя пераможцы памёрлі да аб'яўлення вынікаў. Атрымальнікамі ўзнагародамі з'яўляюцца: Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Даг Хамаршэльд (1961, Нобелеўская прэмія міру) і Эрык Карлфельт (1931, прэмія ў вобласці літаратуры).

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія міру[правіць | правіць зыходнік]

Нобелеўская прэмія міру крытыкуецца нарвежскім грамадскім дзеячам Фрэдэрыкам Хафермехам, па яго меркаванню прэмія прысуджаецца насуперак дэрэктывам самаго Нобеля, асабліва тыя прэміі, якія былі ўручаныя пасля 1945 г. Хафермех лічыць, што вялікае значэнне ў выбары лаўрэатаў адыгрываюць персанальныя прэферэнцыі членаў камітэта.

Пасля аналізу 118 прэмій Хафермехл прызнаў, што да 1945 г., 85% узнагароджаных адпавядалі дырэктывам заснавальніка ("абяззбройванне, памяншэнне ваеных патэнцыялаў і працэс прадухілення ўзброеных канфліктаў"). Пасля 1945 г. выконвалася ледзь 45%.

Крытыцы Хафермехла падвергліся такія дзеячы, як Ясір Арафат, Шымон Перэс, Іцхак Рабін.

Матэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць шмат верагодных падстаў, для якіх Альфрэд Нобель не стварыў узнагароду для матэматыкаў. Воля Нобела адносілася да "вынаходніцтваў і адкрыццяў", што прыносяць чалавецтву найвялікшыя выгады, практычна, а не тэарэтычна. Матэматыка не лічылася Нобелем навукай, якая магла прынесці чалавецтву практычную карысць.

Часта з'яўляліся плёткі, што Нобель адмовіў прызнанням матэматычнай узнагароды, паколькі яго жонка мела раман з матэматыкам Магнусам Мітаг-Лефлерам. Аднак гэта не з'яўляецца праўдай, паколькі Нобель ніколі не быў жанаты.

У 2001 г. урад Нарвегіі заснаваў Прэмію Абеля, як дапаўненне адсутніючай прэміі Нобеля ў вобласці матэматыкі.

Лаўрэаты і ВНУ[правіць | правіць зыходнік]

Прысутнасць найбольшага ліку нобелеўскіх лаўрэатаў у сваіх кадрах для вышэйшых навучальных устаноў вельмі важна, мае прэстыжнае значэнне ў акадэмічным асяроддзі і ўяўляе адно з галоўных крытэраў у распрацоўцы універсітэцкіх рэйтынгаў.

Лаўрэаты і Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі сучаснай Беларусі нарадзіліся наступныя нобелеўскія лаўрэаты: Сайман Кузнец - нарадзіўся ў Пінску (прэмія ў 1971), Менахем Бегін - нарадзіўся ў Брэсце (прэмія ў 1978), Жарэс Алфёраў - нарадзіўся ў Віцебску (прэмія ў 2000).

Цікавае[правіць | правіць зыходнік]

Самы малодшы лаўрэат[правіць | правіць зыходнік]

Уільям Лорэнс Брэг - 1915 г. меў 25 год

Самы старэйшы лаўрэат[правіць | правіць зыходнік]

Леанід Гурвіч - 2007 г. меў 90 год

Шматразовыя лаўрэаты[правіць | правіць зыходнік]

фізіка 1903:адкрыццё радыёактыўнасці

хімія 1911: атрыманне чыстага радыя

Марыя Кюры па сённяшні дзень застаецца адзінай жанчынай, якакая атрымала больш адной прэміі

хімія 1954: спазнанне структур ускладненых субстанцый

прэмія міру 1962: уклад у кампанію супраць ядзерных іспытаў

фізіка 1956: вынаходства транзістара

фізіка 1972: тэорыя звышправоднасці

хімія 1958: структура часціцы інсуліну

хімія 1980: азначэнне секвенцыі нуклеатыдаў у вірусах

Акрамя таго, прэмію Нобеля некалькі разоў атрымлівалі арганізацыі:

прэмія міру 1917, 1944 і 1963: першыя дзве ўзнагароды былі вынікам прызнання працы, выкананай падчас сусветных войн.

прэмія міру: 1954, 1981

Зноскі

  1. ^ "The Nobel Prize Amounts", nobelprize.org, Copyright © The Nobel Foundation 2007, accessed 9 November 2007.
  2. Прысуджаецца ў Нарвегіі, з-за таго, што на час заснавання прэміі, Швецыя і Нарвегія знаходзіліся ў асабістай уніі, вядомай як Шведска-нарвежскі саюз

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лявонава Е. На карысць чалавецтва: Пра Альфрэда Нобеля і Нобелеўскую прэмію // ЛіМ. № 41 (4739). 18 кастрычніка 2013.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Нобелеўская прэмія/фізіка Шаблон:Нобелеўская прэмія/хімія Шаблон:Нобелеўская прэмія/медыцына