Мантэвалскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мантэвалскі ўніверсітэт
англ.: University of Montevallo
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Montevallo
Заснаваны 1896
Студэнты 2 600[1]
Размяшчэнне Мантэвала, Алабама, ЗША
Сайт montevallo.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мантэвалскі ўніверсітэт (англ.: University of Montevallo) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Мантэвала ў штаце Алабама.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт з'яўляецца адзінай у Алабаме дзяржаўнай гуманітарнай ВНУ і сябрам Савета грамадскіх каледжаў гуманітарных навук.

Гістарычны раён універсітэта быў створаны ў 1979 годзе і налічвае 16 будынкаў на тэрыторыі кампуса. У 1990 годзе ён быў пашыраны і ўключыў у сябе 75 будынкаў. Ён размешчаны ў сельскай мясцовасці ў цэнтральнай Алабаме. Цэнтральная частка кампуса — гэта гістарычны раён, унесены ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў.

Універсітэт адкрыўся ў кастрычніку 1896 года як Алабамская жаночая прамысловая школа — тэхнічная вучэльня толькі для жанчын, якая таксама прапаноўвала курсы сярэдняй школы. Вучэльня стала Алабамскім жаночым тэхнічным інстытутам у 1911 годзе.

Мантэвалскі ўніверсітэт знаходзіцца ў геаграфічным цэнтры Алабамы ў раёне з багатай гісторыяй з часоў Грамадзянскай вайны. Многія будынкі кампуса былі пабудаваны яшчэ да заснавання вучэльні.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]