Грамадзянская вайна ў ЗША

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Грамадзянская вайна ў ЗША
American Civil War Montage 2.jpg
Па гадзіннікавай стрэлцы, з левай верхняй выявы: Роўзкранс на Стоўн-Рывер; Палонныя канфедэраты ў Гетысбергу; Бітва за форт Хіндман
Дата 12 красавіка 18619 красавіка 1865. Некаторыя баі ў маі і 23 чэрвеня 1865
Месца Галоўным чынам паўднёвыя штаты
Прычына Сецэсія рабаўладальніцкіх штатаў Поўдня
Вынік Перамога Саюза; Рэканструкцыя; адмена рабства
Cупраціўнікі
Злучаныя Штаты Амерыкі
Злучаныя Штаты Амерыкі
(Саюз/Федэрацыя)
Шаблон:Сцягафікацыя/КША
Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі
(Канфедэрацыя)
Камандуючыя
Злучаныя Штаты Амерыкі Аўраам Лінкальн
Злучаныя Штаты Амерыкі Уліс Грант

Злучаныя Штаты Амерыкі Уільям Шэрман
Злучаныя Штаты Амерыкі Уінфілд Скот
Злучаныя Штаты Амерыкі Джордж Мак-Клелан
Злучаныя Штаты Амерыкі Генры Халек

Шаблон:Сцягафікацыя/КША Дэвіс Джэферсан
Шаблон:Сцягафікацыя/КША Роберт Лі
Шаблон:Сцягафікацыя/КША П'ер Барэгар
Шаблон:Сцягафікацыя/КША Джозеф Джонстан
Шаблон:Сцягафікацыя/КША Томас Джэксан
Сілы бакоў
2100 тыс. чалавек 1064 тыс. чалавек
Ваенныя страты
360 тыс. забітых,
275 200 параненых
260 тыс. забітых,
больш 137 тыс. параненых
Агульныя страты
620 тыс. забітых, больш 412 тыс. параненых
 
Грамадзянская вайна ў ЗША
Марская блакадаУсходЗахадПаўднёвы УсходТранс-МісісіпіУзбярэжжа Ціхага акіяна

Грамадзянская вайна ў ЗША (вайна Поўначы і Поўдня; англ.: American Civil War) 18611865 гадоў — вайна паміж абаліцыянісцкімі штатамі Поўначы і 11 рабаўладальніцкімі штатамі Поўдня.

Прычына вайны — сецэсія паўднёвых штатаў, стварэнне імі Канфедэрацыі, на тэрыторыі якой меркавалася захаваць рабства «навечна». Улады ЗША абвясцілі паўднёвыя штаты ў стане мяцежа, арганізавалі марскую блакаду і атакавалі сухапутнымі войскамі. З боку Злучаных Штатаў прымалі ўдзел у вайне 2 млн. 100 тыс. чал., з боку Канфедэратыўных Штатаў — 1 млн 64 тыс. чал. Падчас вайны адбылося каля 2 тыс. бітваў, агульныя страты — 620 тыс. забітых, 412 тыс. параненых. Лічыцца, што прэзідэнт ЗША А.Лінкальн сваім загадам ад 1 студзеня 1863 г1. забараніў рабства на ўсей тэрыторыі Злучаных Штатаў, але фактычна ен аб'явіў свабоду рабам толькі на землях, якія яшчэ кантралявалі канфедэраты, і захаваў нявольніцтва ў рабауладальніцкіх штатах, якія падтрымалі Поўнач, а таксама на тэррыторыях паўдневых штатаў, якія ужо былі заняты войскамі Лінкальна.

Раскол ЗША ў 1861:
чырвоным — штаты, якія адкалоліся да 15 кастрычніка 1861
ружовым — штаты, якія адкалоліся пасля 15 красавіка 1861
жоўтым — штаты ЗША, якія захавалі рабства
сінім — штаты ЗША, якія забаранілі рабства
шэрым — недалучаныя тэрыторыі (не-штаты)

Вайна скончылася перамогай паўночных штатаў. Забарона рабства была замацаваная 13-й папраўкай да Канстытуцыі ЗША. Улада ў краіне замацавалася за буржуазіяй паўночна-ўсходніх штатаў. У ЗША былі створаны ўмовы для ўмацавання ўнутранага рынку, асваення заходніх земляў, паскоранага развіцця прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці.

Вайна часткова вырашыла сацыяльна-эканамічныя праблемы ЗША. Іх далейшае вырашэнне працягвалася ў ходзе Рэканструкцыі Поўдня, якая доўжылася да канца 1870-х. Многія праблемы, такія як праблема роўнасці правоў чорнага і белага насельніцтва, заставаліся нявырашанымі многія дзесяцігоддзі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]