Манумент Незалежнасці
Выгляд
Помнік | |
Манумент Незалежнасці | |
---|---|
укр.: Монумент Незалежності України | |
50°26′58″ пн. ш. 30°31′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Месцазнаходжанне | Кіеў, Крашчацік, Плошча Незалежнасці |
Архітэктурны стыль | украінскае барока[d] |
Архітэктар | А. В. Кушч |
Будаўніцтва | 2000—2001 гады |
Матэрыял | бронза |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Манумент Незалежнасці (укр.: Монумент Незалежності) — помнік, прысвечаны незалежнасці Украіны. Манумент размешчаны ў цэнтры Кіева на плошчы Незалежнасці.
Стылістычна ўяўляе сабой сумесь украінскага барока і ампіру. Манумент узведзены ў кампазіцыйным цэнтры Плошчы Незалежнасці ў Кіеве ў гонар 10-годдзя незалежнасці Украіны ў 2001 г. Уяўляе сабой 52-метровую калону, увянчаную фігурай жанчыны (Берагіні) з калінавай галінкай у руках. Агульная вышыня — 61 метр. У якасці мадэлі для статуі Берагіні аўтар Анатолі Кушч выбраў сваю дачку, вядомую мастачку Хрыстыну Катракіс[1].