Маныч-Гудзіла
Выгляд
| Маныч-Гудзіла | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 8 м |
| Даўжыня |
|
| Плошча |
|
| Найбольшая глыбіня | 0,6 м |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
| Ідэнтыфікатары | |
| ДВР | 05010500711107000008770 |
Ма́ныч-Гудзіла (Вялікі Маныч, Гудзіла) — буйное салёнае возера на поўдні Расіі ў Калмыкіі, Стаўрапольскім краі і Растоўскай вобласці, размешчанае ў цэнтры Кума-Маныцкай упадзіны. Пасля пабудовы ў 1930-я гады шэрагу гідразбудаванняў стала часткай Пралетарскага вадасховішча на рацэ Маныч. Плошча возера зменлівая, у сярэднім складае 344 км². Даўжыня — больш за 100 км, шырыня — да 10 км і больш, глыбіня — да 3,5—4 м, вада горка-салёная. Ваганні ўзроўню і салёнасці вады, якія маюць антрапагенна-натуральны характар.
