Маньчжурская аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маньчжурская аперацыя
Асноўны канфлікт: Савецка-японская вайна, Другая сусветная вайна
Manchuria Operation map.svg
Дата 9 жніўня — 2 верасня 1945
Месца Маньчжурыя
Вынік Капітуляцыя Японіі
Праціўнікі
Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of the Mongolian People's Republic (1924–1940).svg Манголія
War flag of the Imperial Japanese Army.svg Японская імперыя
Flag of the Mengjiang.svg Мэнцзян

Flag of Manchukuo.svg Маньчжоу-го

Сілы бакоў
1 500 000 чалавек 1 400 000 чалавек
Страты
9 800 забітых 84 000 забітых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маньчжурская аперацыя — наступальная аперацыя Савецкіх Узброеных Сіл і Мангольскай арміі, праведзеная падчас Другой сусветнай вайны, па вызваленні Маньчжурыі ад японскай акупацыі.

Перадумовы і прычыны[правіць | правіць зыходнік]

На 1945 год Японская імперыя захопіла Карэю, Маньчжурыю (паўночна-ўсходняя правінцыя Кітая), Індакітай і Інданезію.

На Ялцінскай канферэнцыі 1945 году, дзе паміж СССР, ЗША і Брытаніяй абмяркоўвалася пасляваенная Еўропа, таксама ўздымалася пытанне аб уступленні Савецкага Саюза ў вайну ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне з Японіяй. Гэта было выгадна не толькі англічанам і амерыканцам, але і савецкаму лідару Сталіну, які хацеў вярнуць Паўднёвы Сахалін і Курылы, якія адышлі да Японіі пасля руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў. Таксама на ўключэнне СССР у вайну с Японіяй настойліваў кітайскі галоўнакамандуючы Чан Кайшы.

Ход баявых дзеянняў[правіць | правіць зыходнік]

Могілках пакутнікаў Савецкай Чырвонай Арміі, пабудаванае ў Маньчжурыі пасля Маньчжурскай аперацыі

8 жніўня Савецкі Саюз аб’яўляе вайну Японіі.

9 жніўня 1945 года перадавыя савецкія разведвальныя атрады пачалі наступ. Адначасова авіяцыя нанесла масіраваныя ўдары па ваенных аб’ектах у Харбіне, Сіньцзіне і Цзіліне, па раёнах засяроджвання войскаў, вузлах сувязі і камунікацыях японцаў у памежнай зоне. Савецкі Ціхаакіянскі флот перарэзаў камунікацыі, якія злучалі Карэю і Маньчжурыю з Японіяй.

16 жніўня пасля разлютаваных баёў, якія вялі з праціўнікам часткі 1-й Чырванасцяжнай і 5-й армій, быў узяты горад Муданьцзян.

19 жніўня японскія войскі амаль паўсюдна сталі здавацца ў палон, у той жа час у Мукдэне савецкія войскі ўзялі ў палон імператара Маньчжоу-го Пу І. Да 20 жніўня савецкія войскі выйшлі на маньчжурскую раўніну. З 18 па 27 жніўня былі высаджаны паветраныя дэсанты ў Харбіне, Фэнцяне, Сіньцзіне, Цзіліне, Родзюне, Дайрэне, Хэйдзё і іншых гарадах, а таксама выкарыстаныя рухомыя перадавыя атрады.

2 верасня Японія капітуліравала.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]