Перайсці да зместу

Манія (Эстонія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Манія
58°12′49″ пн. ш. 24°07′16″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 35 чал. (31 снежня 2021)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 88112
Паказаць/схаваць карты
Манія (Эстонія) (Эстонія)
Манія (Эстонія)
Манія (Эстонія)

Манія (эст.: Manija) — вёска ў муніцыпалітэце Пярну, Эстонія. Знаходзіцца на востраве Манілайд. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіла ў склад воласці Тыстамаа. Адлегласць па паветры да павятовага цэнтра — горада Пярну — 28 кіламетраў. Вышыня над узроўнем мора — 1 метр.

Заснавана ў 1933 годзе, калі на востраве былі выдзелены землі для пасяленцаў. З вострава Кіхну тады прыбыло 79 чалавек.

Некаторыя дамы ў вёсцы выкарыстоўваюцца як летнія дачы. Традыцыйным відам гаспадарчай дзейнасці вясковых жыхароў з’яўляецца рыбалоўства. Жанчыны вяжуць шкарпэткі, рукавіцы і ткуць тканіны з кіхнускімі ўзорамі. Выпякаецца хлеб. У вёсцы няма магазінаў, банкаўскага аўтамата, паштовай канторы і царквы. Паслугі харчавання і прадастаўлення начлегу аказвае мясцовы турыстычны хутар.

У 2003 годзе культура вёскі Манія была ўнесена ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. На востраве знаходзіцца прыродаахоўны аб’ект — ледавіковы валун Кокыківі.

Зноскі