Мапед
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5b/Image-South_Africa-Johannesburg_Military_Museum002.jpg/220px-Image-South_Africa-Johannesburg_Military_Museum002.jpg)
Мапед — двух-або трохколавы транспартны сродак з рухавіком аб'ёмам не больш за 50 см³ і максімальнай канструктыўнай хуткасцю не больш за 50 км/гадз.
Размежаванне матацыклаў і мапедаў ў Правілах дарожнага руху звязана з тым, што матацыкл можа ехаць у агульным патоку аўтамабіляў, а мапед едзе істотна павольней, і таму правілы загадваюць яму рухацца толькі ля правага краю дарогі, разам з веласіпедамі.
Папулярнасць мапедаў вызначаецца ў першую чаргу тым, што яны не патрабуюць дзяржаўнай рэгістрацыі, тэхаглядаў і абавязковага страхавання; для кіравання мапедам не патрабуецца вадзіцельскага пасведчання (ёсць краіны, дзе гэта не так). Акрамя таго, мапеды каштуюць даволі танна і расходуюць мала бензіну.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мапед // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 101