Марак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Маракі на караблі

Мара́к — чалавек, які працуе на транспартным ці спецыяльным судне або служыць на ваенным караблі.

Марак — агульнае вызначэнне занятку. У залежнасці ад функцый ці спецыялізацыі маракі могуць быць падзелены на больш дакладныя прафесіі, напрыклад: капітан, штурман, лоцман, матрос і г.д. У залежнасці ад таго, у якую каманду (службу, часць) маракі ўваходзяць на судне ці караблі, яны належаць да гэтай або некалькіх каманд, напрыклад, палубнай каманды.

Дзякуючы рамантычным асацыяцыям, звязаным з марской стыхіяй, і ўяўленням аб расстанні пры адносна працяглых марскіх падарожжах, вобраз марака ў літаратурных творах звычайна надзяляецца такімі рысамі, як мужнасць, устойлівасць, пагарда да сухапутнага жыцця.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]