Марафонская раўніна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

МАРАФОНСКАЯ РАЎНІНА, раўніна на ўзбярэжжы Марафонскай бухты Міжземнага мора, каля 45 км на ПнУ ад Афін. Мае форму сярпа, даўжынёю каля 9 км, найб. шырынёю каля 3,5 км, і абмежаваная з боку сушы вапняковымі гарамі. Праз цэнтр раўніны ўглыб краю вядзе горная даліна, да якой з Пд прымыкае яр. У кожным з канцоў раўніны вада з восеньскіх дажджоў утварае балоты, якія высыхаюць увесну і ўлетку.

У часы Старажытнай Грэцыі гэтае месца было прысвечана Гераклу, лічылася месцам подзвігаў героя Тэсея. Паводле легендаў, тут афінцы з Гераклідам на чале адбілі ўварванне Еўрысфея. Раўніна была месцам двух гістарычна важных бітваў старажытнасці, Марафонскай (537 да н.э.) і Марафонскай (490 да н.э.).