Мардэхай Лімон
Мардэхай Лімон | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 3 студзеня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 мая 2009 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Nili Limon[d] |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Israeli Navy[d] |
Званне | Алуф[d] |
Бітвы/войны | |
![]() |
Мардэхай Лімон, або Мока Лімон — чацвёрты камандуючы ВМС Ізраіля (14 снежня 1950 — 1 ліпеня 1954).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ннарадзіўся ў Баранавічах у сям’і Беньяміна Лімона і Рыўкі Рабіновіч. У 1934 годзе эміграваў з бацькамі ў Эрэц-Ісраэль. Рос і атрымаў адукацыю ў Тэль-Авіве. Быў інструктарам Пальяма — ваенна-марскога падраздзялення Пальмаха.
Падчас Другой сусветнай вайны М. Лімон служыў у брытанскім гандлёвым і ваенным флоце, удзельнічаў у баявых дзеяннях пры Табруку, Бенгазі, у Мальты і ў Індыйскім акіяне, а пазней камандаваў караблямі, якія перавозілі ў Палесціну маапілім — падпольных яўрэйскіх імігрантаў.
Падчас вайны за незалежнасць Ізраіля М. Лімон быў старэйшым памочнікам на караблі «Хагана», удзельнічаў у марскім баі ля берагоў Ашкелона і атрымаў асколачныя раненні ад бомбаў, скінутых егіпецкімі самалётамі. Пазней ён камандаваў караблём «Веджвуд» і «Вялікай эскадрай» фрэгатаў і эсмінцаў, а таксама ўзначальваў аператыўны аддзел ВМС Ізраіля. У снежні 1950 г. ва ўзросце 26 гадоў М. Лімон быў праведзены ў контр-адміралы і стаў чацвёртым камандуючым ВМС Ізраіля. Ён заставаўся на гэтай пасадзе да сярэдзіны 1954 г. У перыяд яго камандавання ВМС Ізраіля прымалі новае ўзбраенне, удзельнічалі ў вялікіх манеўрах. [1]
У ліпені 1954 г. М. Лімон выйшаў у адстаўку і паехаў у ЗША вывучаць эканоміку.
У 1957 г. ён вярнуўся ў Ізраіль і быў прызначаны намеснікам генеральнага дырэктара Міністэрства абароны па асаблівых пытаннях. Акрамя іншага, ён займаўся абаронным супрацоўніцтвам з Ганай, Бірмай і Непалам.
У 1962 г. М. Лімон стаў начальнікам прадстаўніцтва Міністэрства абароны ў Парыжы. У 60-я гады ён кіраваў закупкамі ваеннай тэхнікі ў Еўропе. У 1968 г., калі Францыя наклала эмбарга на ваенныя пастаўкі ў Ізраіль, М. Лімон арганізаваў буйнамаштабную аперацыю па нелегальным вывазе абсталявання для ваеннай авіяцыі; у самыя кароткія тэрміны было здзейснена больш за сто палётаў грузавых самалётаў, якія вывозілі абсталяванне і запчасткі з Францыі. М. Лімон таксама арганізаваў закупкі ваеннай тэхнікі ў Францыі праз трэцюю краіну.
Самай вядомай аперацыяй, арганізаванай М. Лімонам, была аперацыя «Ноа». Праз нарвежскую кампанію была арганізавана закупка ў Францыі пяці караблёў нібыта для пошуку нафты ў Паўночным моры. 20 снежня 1967 г. на караблі таемна заступілі дадатковыя члены экіпажа, і ў ноч перад Калядамі яны былі выведзены з Шэрбургу ў Хайфу. Калі падрабязнасці аперацыі атрымалі вядомасць, М. Лімон быў выправаджаны з Францыі.
Пасля вяртання ў Ізраіль разглядалася магчымасць прызначэння М. Лімона генеральным дырэктарам Міністэрства абароны, але ў канчатковым выніку ў снежні 1970 г. ён стаў членам міністэрскай камісіі па рассяленні арабскіх бежанцаў. Пазней ён выконваў абавязкі прадстаўніка Ротшыльдаў у Ізраілі і быў членам савета дырэктараў «Ха-хэўра ле-Ісраэль» − найбуйнейшага Ізраільскага холдынгу. 15 мая 2009 г. Мардэхай Лімон памёр падчас аперацыі ў бальніцы ў Нью-Ёрку[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ מפקדי זרוע הים לדורותיהם . navy.idf.il. — Біяграфічная даведка. Праверана 6 красавіка 2024.
- ↑ First Commander of Israeli Navy Passes Away . www.israelnationalnews.com. Праверана 6 красавіка 2024.