Марка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марка ГДР
Mark der DDR
100 марак 1 марка 1982 года
100 марак 1 марка 1982 года
Код ISO 4217 DDM
Эмітэнт Flag of East Germany.svg ГДР
Уведзена 1948 год
Замяніла Рэйхсмарка
Рэнтная марка
Марка Саюзнага ваеннага камандавання
Вынята 1990 год
Заменена на Нямецкая марка
Складалася з 100 Пфеніг
Абрэвіятура DDM
Манеты 1, 5, 10, 20, 50 пфенігаў
1, 2, 5, 10, 20 марак
Банкноты 5, 10, 20, 50, 100,
200, 500 марак
Цэнтральны банк Дзяржаўны банк ГДР
Абменны курс
1 рэйхсмарка = 1 DDM[1] DDM
1 DEM = 1—3 DDM DDM

Марка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ням.: Mark der Deutschen Demokratischen Republik, скар. Mark der DDR, DDR-Mark, таксама называлася Deutsche Mark) — грашовая адзінка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Была ўнутранай неканвертоўнай валютай; увоз і вываз былі забароненыя і караліся штрафам.

Пасля Другой сусветнай вайны пераможаная саюзнікамі Германія была падзелена на чатыры зоны акупацыі: амэрыканскую, брытанскую, французскую і савецкую. У заходніх зонах 20 чэрвеня 1948 года ў аднабаковым парадку была ўведзена Нямецкая марка (ФРГ) (ням.: Deutsche Mark). У якасці рэакцыі ў адказ 24 чэрвеня 1948 года ў савецкай зоне была заснаваная свая грашовая адзінка. Нямецкая марка (ням.: Deutsche Mark) савецкай зоны (пазней ГДР) ў 1974 годзе была перайменаваная ў марку ГДР (ням.: Mark der DDR) і праіснавала да 1990 года[2].

Марка выпускалася з 1948 года Нямецкім эмісійным банкам і з 1968 года — Дзяржаўным банкам ГДР. Грашовая адзінка мела наступныя афіцыйныя назвы:

  • Нямецкая марка Нямецкага эмісійнага банка (Deutsche Mark, DM) — з 24 ліпеня 1948 года па 31 ліпеня 1964 года.
  • Марка Нямецкага эмісійнага банка (Mark der Deutschen Notenbank, MDN) — з 1 жніўня 1964 года па 31 снежня 1967 года.
  • Марка (Mark, M) Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (Марка ГДР) — з 1 студзеня 1968 года па 30 чэрвеня 1990 года.

У 1 марцы — 100 пфенігаў (Pf).

Зноскі

  1. У межах 70 рэйхсмарак, якая перавышае суму па курсе 10: 1 Ссылка
  2. НС, 1980, «Марка ГДР»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бутаков Д.Д., Золотаренко Е.Д., Рыбалко Г.П. Валюты стран мира: Справочник / Под ред. С. М. Борисова, Г. П. Рыбалко, О. В. Можайскова — 5-е изд., перераб. и доп. — М.: Финансы и статистика, 1987. — 383 с.
  • Нумизматический словарь / [Автор: Зварич В.В.] — 4-е изд.. — Львов: Высшая школа, 1980.
  • Cuhaj G.S. Standard Catalog of World Paper Money. General Issues 1961—Present — 17-е изд. — Iola: Krause Publications, 2011. — 1112 с. — ISBN 978-1-4402-1584-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]