Перайсці да зместу

Германская Дэмакратычная Рэспубліка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Германская Дэмакратычная Рэспубліка
Deutsche Demokratische Republik
Дэвіз: «Proletarier aller Länder, vereinigt Euch!
(Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!)»
Гімн: «Auferstanden aus Ruinen»
(«Адроджаная з руін»)
< 
 >
Сталіца
Найбуйнейшыя гарады Усходні Берлін, Лейпцыг, Дрэздэн
Мова(ы) нямецкая
Афіцыйная мова нямецкая
Грашовая адзінка Марка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі і нямецкая марка
Плошча 108.333 км²
Насельніцтва 16 675 000 чал. (1988)
Форма кіравання communist dictatorship[d] і парламенцкая рэспубліка
Інтэрнэт-дамен .dd
Тэлефонны код 37
Кіруючая партыя Сацыялістычная адзіная партыя Германіі
Кіраўнікі дзяржавы
Прэзідэнт
  19491960 Вільгельм Пік
Старшыня Дзяржаўнага савета
  19601973 Вальтэр Ульбрыхт (першы)
  19731976 Вілі Штоф
Старшыня Народнай палаты
  19761989 Эрых Хонекер
  19891990 Манфрэд Герлах (апошні)
  1990 Сабіна Бергман-Поль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Былая ГДР на карце аб’яднанай Германіі

Герма́нская Дэмакраты́чная Рэспу́бліка (ГДР, ням.: Deutsche Demokratische Republik) — сацыялістычная дзяржава ва Усходняй Еўропе, якая існавала ў 19491990.

Абвяшчэнне ГДР 7 кастрычніка 1949 стала адказам на ўтварэнне 7 верасня таго ж года на тэрыторыі заходніх зон акупацыі Германіі ФРГ.

Краіна была часткай сацыялістычнай садружнасці, удзельніцай Арганізацыі Варшаўскага дагавора і Супольнасці эканамічнай узаемадапамогі. У 1974 у канстытуцыю ГДР было ўведзена паняцце «сацыялістычнай нямецкай нацыі», што павінна было падкрэсліць яе адрозненне ад «капіталістычнай нацыі» ФРГ і папярэдняга Рэйха (у т.л. Трэцяга). Ключавую ролю ў палітыцы ГДР іграла Сацыялістычная адзіная партыя Германіі.

За час існавання ГДР стала высокаразвітой індустрыяльнай краінай з інтэнсіўнай сельскай гаспадаркай. Па аб’ёме прамысловай прадукцыі ГДР з пачатку 1980-х займала 6-е месца ў Еўропе. Вядучымі галінамі прамысловасці былі: машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная прамысловасць, электратэхніка і электроніка, оптыка, прыборабудаванне, лёгкая прамысловасць. У параўнанні з іншымі краінамі сацыялістычнага блока тут былі дасягнуты значныя поспехі: узровень жыцця ў ГДР быў самым высокім, а па найважнейшых паказчыках рэспубліка была другой індустрыяльнай дзяржавай пасля СССР.

Культурнае жыццё ГДР было насычаным, рэспубліка працягвала шматвяковыя нямецкія культурныя традыцыі, прыпраўленыя дамінуючым у сацыялістычным грамадстве рэалістычным ухілам. Тэатральнае жыццё першыя пасляваенныя гады знаходзілася пад моцным уплывам Бертальда Брэхта, а пасля яго смерці — пад уплывам яго вучняў. Шматлікія тэатры і кабарэ ў ГДР мелі істотнае грамадскае значэнне. Уласная кінематаграфічная вытворчасць, лідарам якой была студыя ДЭФА, парадзіла арыгінальныя мастацкія знаходкі, у прыватнасці жанр «Остэрн», які паказваў альтэрнатыўны падыход да еўрапейскай каланізацыі Паўночнай Амерыкі (Гл. таксама Гойка Міціч, Дзін Рыд).

ГДР была надзвычай паспяховай у такіх відах спорту, як лёгкая атлетыка, цяжкая атлетыка, веласпорт, фігурнае катанне, плаванне, бокс, зімовыя віды спорту. Нацыянальная зборная ГДР знаходзілася ў лідарах агульнага заліку многіх Алімпійскіх гульняў 1970-х — 1980-х.

Зноскі