Маркем (гара)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маркем?
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня4 350 м і 4 602 м
Адносная вышыня2 103 м
Размяшчэнне
82°51′ пд. ш. 161°21′ у. д.HGЯO

Маркем (англ.: Mount Markham) — гара ў Антарктыдзе, самы высокі пункт хрыбта Каралевы Лізаветы на Трансантарктычных гарах. Вышыня — 4350 м над узроўнем мора.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гара размешчана ва Усходняй Антарктыдзе, на Тэрыторыі Роса, на хрыбце Каралевы Лізаветы (Бераг Шэклтана), які з’яўляецца складовай часткай Трансантарктычных гор, прыкладна за 175 км на поўнач — паўночны захад ад гары Керкпатрык (4528 м), і за 148 км — на захад ад гары Элізабет (4480 м).

Гара Маркем уяўляе сабой горны масіў даўгаватай формы, з трыма вяршынямі.

Горны масіў быў адкрыты падчас другой Брытанскай антарктычнай экспедыцыі (экспедыцыя «Дыскаверы») 1901—1904 гадоў пад кіраўніцтвам капітана Роберта Скота і быў названы ў гонар прэзідэнта Каралеўскага геаграфічнага таварыства сэра Клементса Маркема, які быў галоўным ініцыятарам гэтай экспедыцыі.