Перайсці да зместу

Трансантарктычныя горы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трансантарктычныя горы
Трансантарктычныя горы ў паўночнай частцы Землі Вікторыі каля мыса Робертс[en]
Трансантарктычныя горы ў паўночнай частцы Землі Вікторыі каля мыса Робертс[en]
Кантынент
Даўжыня3 500 км
Шырыня300 км
Найвышэйшая вяршыняКеркпатрык 
Вышыня4528 м 
Трансантарктычныя горы (Антарктыда)
Трансантарктычныя горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трансантаркты́чныя го́ры[1] — горны хрыбет, размешчаны поперак Антарктыды паміж мысам Адэр (поўнач Землі Вікторыі) і Зямлёй Котса.

Падзяляе Заходнюю і Усходнюю Антарктыду і складаецца з асобных горных сістэм, якія, у сваю чаргу, таксама часта падзяляюць на драбнейшыя хрыбты.

Даўжыня 4000 км ад усходняга ўзбярэжжа мора Уэдэла да заходняга ўзбярэжжа мора Роса. Шырыня 200—600 км. Пераважаюць вышыні 2000—3000 м. Найвышэйшы пункт — гара Яльмар-Юхансен (4668 м) у хрыбце Куін-Молі[1][2] (4528 м, гара Керкпатрык у хрыбце Куін-Аляксандра[3]).

У сістэму Трансантарктычных гор уваходзяць горы Пенсакова, Тыл, Хорлік, горныя хрыбты Куін-Мод, Куін-Элізабет, Куін-Аляксандра і іншыя. Ніжні ярус гор складзены з крышталічных горных парод, сярэдні — з асадкавых і магматычных парод, верхні — пераважна з пясчанікаў і гліністых сланцаў.

Берагавы ўчастак Трансантарктычных гор (на Зямлі Вікторыі) адкрыты ў 1841 годзе экспедыцыяй Дж. Роса[1][4][2]. У глыбіні кантынента горы адкрыты экспедыцыяй Р. Скота ў 1909 годзе, экспедыцыяй Р. Амундсена ў 1911 годзе і іншымі[4].

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. а б ГЭС 1989.
  3. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  4. а б ВСЭ 1977.
  • Трансантаркты́чныя го́ры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 505. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Трансантаркти́ческие го́ры / Дубровин Л. И. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 147. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Трансантаркти́ческие го́ры // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 485. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.