Марсава поле (Рым)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макет-рэканструкцыя Марсавага поля па стане на 300 год н. э.

«Марсава поле» (лац.: Campus Martius) — так звалася частка горада Рыма, на левым беразе ракі Тыбр, першапачаткова прызначаная для ваенных і гімнастычных практыкаванняў. З часу выгнання Тарквініяў тут адбываліся ваенныя і грамадзянскія сходы. Як месца ваенных практыкаванняў, поле прысвечана было Марсу, які меў, у яго цэнтры, свой алтар. Гэты цэнтр поля застаўся і пасля свабодным, пад імем уласна Campus, тады як астатнія часткі поля былі забудаваны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).