Марская міна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Малюнак марской міны з апісаннем у трактаце Халунцзін. Кітай. XIV стагоддзе
Марская міна нямецкай вытворчасці ў аўстралійскіх водах. 1940
Скідванне марской міны MK65 Quickstrike з самалёта берагавой аховы P-3 Orion

Марская міна — інжынерны боепрыпас (міна), які ўсталёўваецца ў вадзе і прызначана для паражэння падводных лодак, надводных караблёў і суднаў праціўніка, а таксама ўскладнення іх плавання.

Марскія міны падзяляюцца на якарныя, донныя і плаваючыя. У якарных корпус, які мае станоўчую плывучасць, утрымліваецца на зададзенай глыбіні пад вадой з дапамогай мінрэпа (стальнога троса), злучанага з якарам, які ляжыць на грунце. У корпусе размяшчаецца зарад выбуховага рэчыва масай да 350 кг, запальнае прыстасаванне і прыборы, якія ўваходзяць у камплект дэтанатара. Разнавіднасцю якарных марскіх мін з'яўляецца супрацьлодкавыя антэнныя міны кантактнага дзеяння.

Донныя марскія міны ставяцца на дне мора (акіяна). Іх металічныя карпусы маюць памеры да 0,6 м у дыяметры і даўжынёй да 6 м і маюць зарадная камеру з 250-1000 кг выбуховага рэчыва і дэтанатарамі, прыборную камеру з апаратурай узрывальніка, адсек для размяшчэння парашута (для авіяцыйных марскіх мін). Звычайная глыбіня устаноўкі донных мін не перавышае 50-70 м. Спецыяльныя донныя марскія міны прызначаны для барацьбы з падводнымі лодкамі, могуць устанаўлівацца і на вялікіх глыбінях. Плаваючыя марскія міны пасля ўстаноўкі дрэйфуюць па цячэнні, трымаючыся на зададзеным паглыбленні пад вадой з дапамогай адмысловых прылад.

Глядзіце. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Радянська військова енциклопедія «ЛИНИЯ—ОБЪЕКТОВАЯ» // = (Советская военная энциклопедия) / Маршал Советского Союза Н. В. ОГАРКОВ — председатель. — М.: Воениздат, 1978. — Т. 5. — С. 314-315. — ISBN 00101-134 (рос.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]