Марта Контула

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Марта Контула
Партрэт
Род дзейнасці актрыса, оперная спявачка
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1908(1908-06-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 2006(2006-09-20)[1] (98 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Fritz-Hugo Backman[d]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Pro Finlandia

Марта Эдыт Марыя Контула (фінск.: Martta Kontula; 20 чэрвеня 1908, Кюменэ, Кюменскі павет, Выбаргская губерня, Вялікае княства Фінляндскае, Расійская імперыя — 20 верасня 2006, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінская актрыса тэатра і кіно, кампазітар, оперная спявачка, музычны педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучылася вакалу ў Ханны Гранфелт. У 1930—1932 гадах навучалася драматычнаму майстэрству ў Хельсінкскай тэатральнай школе (цяпер Хельсінкская тэатральная акадэмія). У 1932—1973 гадах выступала ў тэатрах у Хельсінкі, Выбарга, Тампэрэ і Поры. Як оперная спявачка, прымала ўдзел у некалькіх операх, у гады Другой сусветнай вайны гастралявала на фронце. Працавала настаўнікам музыкі. У 1930-х гадах складала музыку, з’яўляецца аўтарам шэрагу песень. Усяго напісала дзесяць вядомых песень. Выкарыстоўвала псеўданім Martti.

У 1933—1960 гадах здымалася ў кіно. Усяго знялася ў 29 кіна- і тэлефільмах, серыялах. Была замужам за акцёрам і тэатральным рэжысёрам Фрыцам-Хуга Бэкманам (1934—1947). Медаль Pro Finlandia (1958).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 ліпеня 2016.
  2. 2,0 2,1 (unspecified title) Праверана 27 сакавіка 2022.