Перайсці да зместу

Опера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Опера
Вытокі: Музычная драма
Месца і час узнікнення: канец XVI стагоддзя, Італія
Разнавіднасці
Паджанры: Вялікая опера, Камічная опера, Рамантычная опера, Опера-балет, Опера выратавання
Вытворныя: Аперэта
Гл. таксама:
Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі

Опера (італ.: opera «справа, праца, работа», ад лац.: opera «праца, выраб, твор») — жанр тэатральных прадстаўленняў, у якім тэкст (які называецца лібрэта) спалучаеца з музыкай (спевы і акампанемент) і сцэнічным дзеяннем з прымяненнем касцюмаў і дэкарацый. Опера — частка заходняй класічнай музычнай традыцыі. Прадстаўленні звычайна даюцца ў оперным тэатры з удзелам аркестра ці меншага музычнага ансамбля.

Опера ўзнікла ў канцы XVI стагоддзя ў Італіі, як спроба групы навукоўцаў-гуманістаў, літаратараў і музыкантаў адрадзіць старажытнагрэчаскую трагедыю ў выглядзе dramma per musica, рэалізаванай у творчасці К. МантэвердзіАрфей», «Арыядна» і іншыя) у пачатку 17 стагоддзя. У 18 стагоддзі опера набыла прыкметы класіцызму, а кампазітары неапалітанскай опернай школы  (руск.) (Алесандра Скарлаці) пачалі оперу-серыю. У Францыі ўзнікла лірычная трагедыя (Ж.-Б. Люлі, Ж.-Ф. Рамо). У Англіі оперы ствараў Генры Пёрсел, у Германіі — Р. Кайзер. У Іспаніі фарміраваўся жанр народнай оперы — сарсуэлы.

Імкненне наблізіць оперу да ідэй асветнікаў стала асновай опернай рэформы Х.-В. Глюка, прывяло да фарміравання камічнай оперы, баладнай оперы (Англія), оперы-буфы (Італія), аперы камік (Францыя), зінгшпілю і інш. Вяршыняй развіцця оперы ў 18 стагоддзі стала творчасць Вольфганга Амадэя Моцарта.

Працэс абнаўлення оперы ажывіўся пад уплывам ідэй рамантызму ў Італіі (Л. Керубіні, Д. Расіні, Гаэтана Даніцэці і, асабліва, Джузэпэ Вердзі), Германіі (К. М. Вебер, пазней — Рыхард Вагнер), Францыі (Д. Меербер).

У другой палове 19 стагоддзя пачалося ўзмацненне тэндэнцый рэалізму ў французскай лірычнай оперы (Ш. Гуно, Ж. Маснэ), італьянскаму верызме (П. Р. Леанкавала, збольшага Джакама Пучыні і Дж. Вердзі), у творчасці расійскіх кампазітараў (М. Глінка, А. Даргамышскі, А. Барадзін, Ц. Кюі, А. Рубінштэйн, М. Рымскі-Корсакаў, М. Мусаргскі, Пётр Чайкоўскі, Сяргей Рахманінаў і іншыя), прадстаўнікоў польскай (С. Манюшка), украінскай (С. Гулак-Арцёмаўскі, М. Лысенка), чэшскай (А. Дворжак, Б. Сметана, Л. Яначэк) і іншых музычных культур.

У XX стагоддзі з’яўляюцца новыя аўтары опер — імпрэсіяністаў (К. Дэбюсі, К. Шыманоўскі, экспрэсіяністы (А. Берг, А. Шэнберг часткова — Р. Штраус), неакласіцысты (Ф. Бузоні, Ігар Стравінскі, Паўль Гіндэміт). Важкі ўклад у развіццё жанру оперы зрабілі Джордж Гершвін, Сяргей Пракоф'еў, Дзмітрый Шастаковіч, Кшыштаф Пендэрэцкі і іншыя.

  • Юцевич Ю. Є. Музика. Словник-довідник. — Тернопіль: «Навчальна книга — Богдан» 2003 р. ISBN 966-7924-10-6
  • Музыкальный энциклопедический словарь. М., «Советская энциклопедия», 1990