Марта (жонка Міндоўга)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Марфа, жонка Міндоўга)
Jump to navigation Jump to search
Марта (жонка Міндоўга)
 
Веравызнанне: язычніцтва і каталіцтва
Нараджэнне: 1210
Смерць: 1260-я[1]
Муж: Вішымут Булевіч[d] і Міндоўг
Дзеці: Рукля[d] і Рупейка[d]

Марта (Марфа, Морта; ? — каля 1262) — вялікая княгіня (да 1253) і каралева літоўская.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Пра яе амаль нічога невядома. Марта — гэта яе хрысціянскае імя, якое яна атрымала пры хрышчэнні ў 1252 годзе. У дамове 1219 года ўзгадваецца, што спачатку яна была жонкай Вішымута Булевіча, забітага Міндоўгам. Тады ж яна стала і жонкай Міндоўга. Апроч яе ў Міндоўга былі і іншыя жонкі. Гэтак, Войшалк, старэйшы сын вялікага князя, быў ужо дарослым, калі дзеці Марты былі яшчэ зусім малымі. У 1261 годзе ўзгадваюцца два яе сыны — Рэпля і Герстук, у 1263 два яе сыны, Рукля(літ.) бел. і Рупейка(літ.) бел., былі забітыя разам з Міндоўгам. Невядома, ці былі гэта адны і тыя ж людзі, альбо чатыры розныя сыны. Пасля смерці Марты Міндоўг ажаніўся з яе сястрой Агнай, жонкай нальшанскага князя Даўмонта.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 27 лістапада 2018.