Шаўлі
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Шаўлі́[2], таксама Шаўля́й (літ.: ⓘ, жам. Šiaulē) — горад у паўночнай Літве. Адміністрацыйны цэнтр Шавельскага павета, Шавельскага раёна і Шавельскага гарадскога самакіравання. Прамысловы, культурны і навуковы цэнтр этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Працуе міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва горада паходзіць ад літ.: saulys — выстрал. Верагодна, у наваколлі, каля возера Тальс, у сярэдневякоўі было паселішча паляўнічых. Магчыма, назва горада ўпершыню згадваецца ў 1236 годзе ў сувязі з бітвай паміж літоўцамі і войскам Лівонскага ордэна.
Як горад Шаўлі упамінаюцца ў грамаце Жыгімонта Старога ў 1524 годзе. Гарадскі прывілей атрымаў у 1569 годзе, а з 1589 года тут створаная каралеўская эканомія, значыць увесь прыбытак горада ішоў на ўтрыманне каралеўскага двара. Сустракалася таксама назва Шаўлі Вялікія[3]. Да 1795 года Шаўлі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года ў складзе Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Etten-Leur[d], Нідэрланды
Teterow[d], Германія
Баранавічы, Беларусь (27 мая 2001)[7]
Гродзіск Мазавецкі, Польшча
Елгава, Латвія (1960)[8]
Омаха, ЗША
Плаўэн[d], Германія
Пярну[d], Эстонія
Фрэдэрысія, Данія
Хмяльніцкі, Украіна
Чэнстахова, Польшча (1993)[9][10]
камуна Крысціянстад, Швецыя
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Тадэвуш Валянскі (1785—1865) — гісторык і археолаг, калекцыянер.
- Антанас Гудайціс (1904—1989) — літоўскі жывапісец.
- Марыя Ластоўская (1872—1957) — літоўская пісьменніца. Жонка беларускага дзеяча Вацлава Ластоўскага.
- Антон Луцкевіч (1884—1942) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст.
- Іван Луцкевіч (1881—1919) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, археолаг.
- Аляксандр Іванавіч Якшэвіч (1886—1971) — беларускі і літоўскі дзеяч камуністычнай партыі, беларускі літаратар, перакладчык.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
- ↑ Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 327. — 390 с.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ https://baranovichy.by/goroda-pobratimi-ru
- ↑ https://www.jelgava.lv/lv/pilseta/pilseta/sadraudzibas-pilsetas/
- ↑ https://www.czestochowa.pl/szawle2
- ↑ https://www.czestochowa.pl/wspolpraca-z-miastami
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Анішчанка. Вялікае Княства Літоўскае ў сярэдзіне XVIII ст. (карта) // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 28—29. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Szawle // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 811.