Марцока

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марцока, які стаіць на Плошчы Сіньёрыі(руск.) бел., рэпліка арыгіналу скульптуры Данатэла

Марцока — гэта геральдычны леў(руск.) бел., які з'яўляецца сімвалам Фларэнцыі. Найбольш вядомы па скульптуры, створанай Данатэла ў 1418—20.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Марцока быў зроблены па замове Рэспублікі Фларэнцыі для апартаментаў Папы Рымскага Марціна V у базіліцы Санта-Марыя-Навэла(руск.) бел.. Данатэла высек з каменя льва, які сядзіць у якасці сімвала Фларэнцыі, бо іменна такі леў намаляваны на гербе Фларэнцыі. Ён адлюстраваў магутную жывёлу з выразнай пысай, апраўленай густой грывай[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова статуя льва са шчытом размяшчалася наверсе калоны ў дворыку Санта-Марыя-Навэла, адкуль лесвіца вяла ў пакоі пантыфіка[2]. Статуя згадваецца ў дакументах, прысвечаных перыяду прыезду папы Марціна V ў Фларэнцыю ў 1419 годзе[1].

Папа затрымаўся ў Фларэнцыі пасля Канстанцкага сабору ў часы Вялікага заходняга расколу. Марцока Данатэла быў перанесены на сваё цяперашняе месца на Плошчы Сіньёрыі(руск.) бел. ў 1812 годзе[3].

Марцока быў каранаваны на першай паштовай марцы Тасканы(руск.) бел., 1851.

У 1865 годзе перанесена ў Нацыянальны музей Барджэла ў Фларэнцыі[1]. На плошчы Сіньёрыі, побач з палацам стаіць бронзавая статуя «Юдзіф(руск.) бел.» і копія статуі льва «Марцока».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Статуя льва «Марцокко» (1418—1420) (руск.) 
  2. Donatello's original Marzocco
  3. Touring Club Italiano, Firenze e dintorni (Milan) 1964 pp. 116, 170.



Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • McHam, Sarah Blake, Looking at Italian Renaissance Sculpture, ch. «Public Sculpture in Renaissance Florence» (Cambridge University Press, 1998; paperback edition, 2000)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]