Марыля. У пошуках дзіўнікаў
Марыля. У пошуках дзіўнікаў | |
---|---|
Марыля. У пошуках дзіўнікаў | |
Тып | animated television series[d] |
Жанр | |
Рэжысёр | Дзмітрый Мітрафанаў |
Прадзюсар |
Сяргей Раманаў Кірыл Шамардзін |
Краіна | Беларусь |
Лік сезонаў | 1 |
Лік серый | 12 |
Даўжыня серыі | 6-6,5 хвіл. |
Трансляцыя | 7 сакавіка 2024 |
«Марыля. У пошуках дзіўнікаў» — беларускі дзіцячы анімацыйны серыял, створаны адмыслова для відэасервіса VOKA.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У Мінску ў Траецкім прадмесці жыве Марыля – маленькая дзяўчынка з вельмі багатай фантазіяй. Яна прагне падабацца, але людзі зусім не заўважаюць яе. Адзіны чалавек, які падтрымлівае Марылю – Алесь. Аднойчы, героі сустракаюць таемную Бабулю, якая кліча іх далучыцца да прыгодаў. Марыля бачыць у гэтай прапанове магчымасць, якая дапаможа звярнуць на сябе ўвагу людзей вакол. Для Бабулі жа Марыля, якая мае багатую фантазію, – гэта ключ да партала ў свет міфічных істот. З дапамогай гэтага партала, Бабуля зможа выпусціць дзіўнікаў, што былі забытыя, у рэальны свет. Неўзабаве Марыля разумее, што стала часткай нейкага злавеснага плана і адпраўляецца ўсё выпраўляць.