Марыя Іосіфаўна Ткачук
Марыя Іосіфаўна Ткачук | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня 2022 (97 гадоў) |
Дзеці | Алена Фёдараўна Кірэева |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Марыя Іосіфаўна Ткачук (7 кастрычніка 1924, Станіславаў, Польская Рэспубліка — 28 жніўня 2022) — беларуская эканаміст, спецыяліст у галіне фінансаў, грашовага абарачэння і крэдыту. Доктар эканамічных навук (1974), прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў кастрычніку 1924 года ў Станіслававе.
Скончыла Львоўскі фінансавы тэхнікум (1945), Маскоўскі фінансавы інстытут (1950; аспірантура, 1954; дактарантура, 1974).
Працавала на Львоўскім абласным фінансавым аддзеле (з 1945), Львоўскім фінансавым тэхнікуме (з 1950), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (1954—1996, прафесар кафедры фінансаў, да 1971 года і ў 1982—1987 гадах — загадчык кафедры), Варміньска-Мазурскім універсітэце (г. Ольштын, Польшча; з 1996, прафесар), Ольштынскай вышэйшай школе кіравання і інфарматыкі (Польшча; 2003—2006, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне тэарэтычных і практычных асаблівасцей (узаемасувязей) у галіне фінансаў; аптымізацыя фінансавай дзейнасці прадпрыемстваў; дзяржаўны бюджет; падатковае заканадаўства.
Памерла 28 жніўня 2022 года[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Дачка — Святлана Фёдараўна Зубарава, нар. 1958, кандыдат эканамічных навук, супрацоўніца Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[2].
- Дачка — Алена Фёдараўна Кірэева, нар. 1963, доктар эканамічных навук, прафесар, загадчыца кафедры падаткаў і падаткаабкладання Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[2].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Финансовое планирование и проблемы его совершенствования : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.10 / Ткачук Мария Иосифовнв. — Москва, 1974.
- Бюджет города Львова : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / М. Ткачук. ― Москва, 1954.
- Analiza ekonomiczna przedsiębiorstwa / Maria Tkaczuk, Maria Dębniewska. — Olsztyn, 1998.
- Podstawy metodologiczne zarządzania finansami przedsiębiorstw / Maria Tkaczuk. — Olsztyn, 2002.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Не благодаря, а вопреки : [к 95-летию Марии Иосифовны Ткачук] / Антон Бойко // Финансы, учет, аудит. — Минск, 2019. — № 11. — С. 43—48.
- [Ткачук Мария Иосифовна : некролог] // Эканаміст : газета УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт». — 2022. — 1 верасня (№ 12). — С. 4.
- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Івана-Франкоўску
- Памерлі 28 жніўня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Выкладчыкі БДЭУ
- Выкладчыкі Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта
- Дактары эканамічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта